19 сакавiка 2024, aўторак, 9:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка пакрыўдзіўся на Мэркель

87
Лукашэнка пакрыўдзіўся на Мэркель
ФОТА: ТАСС

ЕЗ на сувязь не выйшаў.

Кантактныя асобы ад Еўразвязу, якія павінны былі ва «ўзаемадзеянні» з беларускім бокам працаваць над развязаннем крызісу з нелегаламі, не выходзяць на кантакт. Аб гэтым Лукашэнка заявіў сёння падчас прыняцця з дакладам «губернатара» Гарадзенскай вобласці Уладзіміра Караніка і памочніка ў гэтым рэгіёне Юрыя Караева, паведамляе БелТА.

«Я чакаю, калі ЕЗ адкажа на пытанне аб 2 тысячах бежанцаў. У нас жа ў гэтым лагеры амаль 2 тысячы ўцекачоў. Я прасіў, каб яны (Еўразвяз і, прынамсі, Нямеччына. - Заўвага.) іх забралі. Яны сказалі, Мэркель (в.а. канцлера Нямеччыны Ангела Мэркель, з якой у Лукашэнкі адбыліся дзве тэлефонныя размовы. - Заўв.) мне паабяцала, на ўзроўні Еўразвязу разгледзяць гэтую праблему. Дык не разглядаюць нават. І нават тое, што яна мне паабяцала (вызначана было ў ЕЗ), - кантактныя асобы. Яны на кантакт нават не выходзяць. Міністр замежных спраў Беларусі Макей ім тэлефануе: «Давайце будзем працаваць у гэтым ключы!» - Ды мы там у камандзіроўцы, яшчэ недзе і іншае», - скардзіцца ўзурпатар.

«У сувязі з гэтым: не трэба нікога чакаць. Адмовіліся, значыць, ім уезд сюды будзе забаронены. Ім няма чаго тут рабіць. Таму што гэта будзе тое ж самае, што з гэтымі вось міжнароднымі візіцёрамі. Прыедуць пакрасавацца. Мы самі справімся з гэтымі людзьмі, калі іх Нямеччына не забярэ да сябе. А куды дзявацца? Нам дзявацца няма куды. Але мы павінны патрабаваць ад немцаў, каб яны іх узялі», - кажа дыктатар.

Напісаць каментар 87

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках