19 сакавiка 2024, aўторак, 10:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Выканкам у загадным парадку патрабуе ад усіх ехаць валанцёрамі да мігрантаў!»

62
«Выканкам у загадным парадку патрабуе ад усіх ехаць валанцёрамі да мігрантаў!»
ФОТА: ANADOLU AGENCY

Крык душы бюджэтніцы з Мастоў.

Падпісчыца тэлеграм-канала БАР з Гарадзенскай вобласці падзялілася інфармацыяй:

«Працую ў Мастах. Цяпер выканкам у загадным парадку патрабуе ад усіх сфер «ахвочых» ехаць валанцёрамі да мігрантаў!

Не стае слоў!

Дзед звёз іх у нашу краіну, пачаў міграцыйны крызіс, у іх там карона незразумела якога штаму, адбірае ў іх у казну грошы праз абменнікі, ежу, адзенне. А цяпер і простыя людзі павінны ў гэтым цырку ўдзельнічаць!

А па ТБ скажуць, што беларусы - «добры і шчодры народ, які адразу рынуўся на дапамогу мігрантам».

Ніхто і не пагаджаецца ў гэтым удзельнічаць. Многія ўжо крычаць, што нават на падставе звальнення нікуды не паедуць. Але знайшлася «добрая душа», якая на ўсё гэта пагадзілася».

Тэлеграм-канал дадае: вас ніхто не можа прымусіць рабіць тое, чаго вы не хочаце. Змагайцеся за свае правы, не паддавайцеся на ўгаворы і пустыя пагрозы!

Бастуй, Беларусь!

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках