8 траўня 2024, Серада, 4:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЕЗ і Іраку распавялі, хто і каму плаціў, каб вывезці мігрантаў з Беларусі

15
У ЕЗ і Іраку распавялі, хто і каму плаціў, каб вывезці мігрантаў з Беларусі

Хлусню неадэкватнага дыктатара зняпраўдзілі.

Два самалёты для мігрантаў агульнай умяшчальнасцю 600 месцаў ужо паляцелі з Менска 25 і 26 лістапада ўночы. У ЕЗ і Іраку расказалі, хто бярэ на сябе ўсе выдаткі, піша telegraf.by.

Нагадаем, Лукашэнка 25 лістапада кажучы пра мігрантаў, заявіў: «Хочуць з'ехаць - калі ласка. Мы іх [мігрантаў] збіраем у аэрапорце. Чамусьці самалёт сёння не даслалі?». Яму адказалі, што скасаванне рэйса было звязанае з аплатай выдаткаў на ажыццяўленне рэйса.

«Дык няхай еўрапейцы заплацяць», - сказаў неадэкватны дыктатар.

Напярэдадні «Радыё Мір» паведамляла, што прычына скасавання рэйсы - нібыта неаплата яго Еўразвязам. У той самы час РІА «Новости» са спасылкай на Iraqi Airways напісалі, што вывазны рэйс для ірацкіх мігрантаў з Менска быў адкладзены на нявызначаны тэрмін на просьбу МЗС Ірака.

«Еўразвяз не фінансуе гэтыя рэйсы»

Інфармацыю пра тое, што ЕЗ павінен аплачваць рэйсы з Менска ў Ірак для вяртання мігрантаў, пракаментавалі ў замежнапалітычнай службе Еўразвязу:

«Гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці. Еўразвяз не фінансуе гэтыя рэйсы для рэпатрыяцыі іракцаў. Бягучыя намаганні для рэпатрыяцыі арганізаваныя ірацкімі ўладамі. Яны з'яўляюцца адзінымі, хто кампетэнтны адказаць на пытанні аб раскладзе і іншых дэталях рэпатрыяцыйных рэйсаў, якія яны арганізуюць з Менска ў Ірак, каб вярнуць дадому сваіх грамадзян, якія захраслі ў Беларусі. Мы высока ацэньваем гэтыя і іншыя намаганні Ірака, якія спрыяюць выратаванню і абароне ірацкага народа ад злоўжыванняў з боку злачынных сетак гандляроў людзьмі».

«Будзем вяртаць усіх»

У той жа час консул Ірака ў Беларусі і Расеі Маджыд Ал-Кінані расказаў, што экспартны рэйс з Менска ў Ірак, які поўнасцю аплачваецца Міжнароднай арганізацыяй міграцыі (МАМ), адбудзецца праз тыдзень. Арганізацыя будзе несці ўсе выдаткі.

«Будзем вяртаць усіх, хто знаходзіцца тут. Нават калі гэта 10 тысяч чалавек. Але мы не ведаем дакладна, колькі іх будзе», - сказаў ён.

Паводле ягоных слоў, адказваючы на пытанне аб колькасці грамадзян Ірака, якія жадаюць вярнуцца, ён адказаў: «У мяне іх больш за тысячу», паведамляе індыйскае агенцтва ANI.

Акрамя таго, Маджыд Ал-Кінані сказаў, што «ёсць імавернасць, што яшчэ некалькі тысяч чалавек вярнуцца з-за мяжы».

«Вынеслі за дужкі»

Гісторык Аляксандр Фрыдман выказаў меркаванне, што «Лукашэнка разумее, што грошы на вяртанне мігрантаў на радзіму ён ад ЕЗ не атрымае.

«ЕЗ працуе такім чынам наўпрост з міжнароднымі арганізацыямі, а Лукашэнку проста вынеслі за дужкі», — зазначыў ён.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках