11 траўня 2024, Субота, 5:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапарламент падтрымаў увядзенне санкцый супраць ПВК «Вагнера»

2
Еўрапарламент падтрымаў увядзенне санкцый супраць ПВК «Вагнера»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Фармаванне наймітаў прызнанае агентам расейскай дзяржавы.

Еўрапарламент на пасяджэнні ў чацвер ухваліў рэзалюцыю, якая асуджае парушэнні правоў чалавека байцамі прыватных вайсковых кампаній, паведамляе dw.com.

Адмысловая ўвага нададзеная структуры, вядомай як "ПВК Вагнера" і "яе сувязям з расейскай дзяржавай".

"За" дакумент прагаласавалі 585 дэпутатаў, "супраць" - 40, яшчэ 43 - устрымаліся.

У тэксце рэзалюцыі гаворыцца, што еўрапарламентарыі "самым рашучым чынам асуджаюць жахлівыя злачынствы, учыненыя расейскай вайсковай арганізацыяй "Група Вагнера" і звязанымі з ёй прыватнымі вайсковымі структурамі ў розных зонах канфліктаў".

"Еўрапарламент указвае на важкія сведчанні таго, што расейская дзяржава нясе адказнасць за фінансаванне, навучанне, кіраўніцтва і аператыўнае камандаванне гэтымі вайсковымі групамі", - адзначаецца ў рэзалюцыі. Еўрадэпутаты перакананыя, што "ПВК Вагнера" і шэраг іншых вайсковых падрадчыкаў трэба разглядаць як "давераныя арганізацыі расейскай дзяржавы, якія дзейнічаюць у яе інтарэсах". У сувязі з гэтым яны звяртаюцца да Масквы з заклікам паклапаціцца аб выкананні артыкула 359 Крымінальнага кодэкса Расеі, які забараняе вярбоўку, навучанне, фінансаванне або забеспячэнне наймітаў, а таксама выкарыстанне іх ва ўзброеных канфліктах.

У рэзалюцыі адзначаецца, што ўпершыню пра "ПВК Вагнера" стала вядома ў 2014 годзе праз яе ўдзелу ў анэксіі Крыма і канфлікце на Данбасе. Найміты, як гаворыцца ў дакуменце, дзейнічалі таксама ў Сірыі, Судане, Мазамбіку, Лібіі, Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы і Венесуэле.

Еўрапарламент выказаўся ў падтрымку намаганняў Кіева, звязаных з тым, каб прыцягнуць байцоў ПВК да адказнасці. Адначасова ў Еўрапарламенце віталі дасягненне дамоўленасці ў Радзе ЕЗ наконт увядзення санкцый супраць "Групы Вагнера".

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках