21 студзеня 2022, Пятніца, 9:06
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз рэкорднае падзенне ліры ў Турцыі ўвялі квоты на набыццё трох прадуктаў

5
Праз рэкорднае падзенне ліры ў Турцыі ўвялі квоты на набыццё трох прадуктаў

Напярэдадні ў краіне прайшлі акцыі пратэсту.

У некалькіх гарадах Турцыі ў сувязі з наймацнейшым за 20 гадоў падзеннем курсу ліры ўвялі квоты на набыццё цукру, кавы і масла. Прадаўцы збываюць адну рэч на чалавека.

Пра гэта расказала расейка, якая стала жыве ў Анкары. Акрамя гэтага горада, квоты ўвялі ў Стамбуле і Ізміры, паведамляе тэлеканал «360».

Расейка паведаміла, што людзі імкнуцца набываць тавары оптам, бо не ведаюць, што будзе з лірай у найбліжэйшы час. Цяпер адзін даляр каштуе 13 ліраў.

Нацыянальная валюта падае ў адносінах не толькі да даляра, але і да рубля. 20 тыс. расейскіх рублёў каштуюць 3,4 тыс. ліраў, хоць год таму – 2 тысячы.

Праз крызіс у Турцыі кампанія Apple спыніла продаж сваёй прадукцыі ў гэтай краіне.

Напярэдадні ў Турцыі прайшлі акцыі пратэсту праз рэкорднае падзенне курсу ліры. Патрабаванні жыхароў звяліся да адстаўкі кабміна і кіроўнай партыі.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».