19 сакавiка 2024, aўторак, 11:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва не выключае, што з Беларусі пойдуць узброеныя талібы

13
Літва не выключае, што з Беларусі пойдуць узброеныя талібы

Пад літоўскай мяжой у Беларусі зараз знаходзіцца амаль паўтары тысячы мігрантаў.

Лукашэнка пагражаў тым, што ўцекачы з Афганістана пойдуць у Еўразвяз ужо не толькі праз Беларусь, але яшчэ і праз Украіну, і ўжо могуць ісці са зброяй і выбухоўкай. Літва сур'ёзна ўспрыняла гэтыя словы.

Як перадае «Белсат», кіраўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы Рустамас Любаевас у інтэрв'ю газеце «Lietuvos rytas» пракаментаваў нядаўнія выказванні Лукашэнкі аб магчымым далейшым развіцці міграцыйнага крызісу.

Ён адзначыў, што сітуацыя на мяжы Літвы і Беларусі застаецца напружанай: штодня спыняюць пару сотняў спроб незаконнага пераходу мяжы, і пад літоўскай мяжой у Беларусі знаходзіцца амаль паўтары тысячы мігрантаў, якія ў асноўным падыходзяць да мяжы, аглядаюцца і адыходзяць.

Літва не выключае, што мігрантаў з лагістычнага цэнтра «Брузгі» накіруюць на межы Польшчы ці Літвы. Таксама Літва «вельмі сур'ёзна» ставіцца да выказванняў Лукашэнкі аб уцекачах з Афганістана, зброі і выбухоўцы.

Журналіст пацікавіўся ў кіраўніка Службы аховы мяжы, як той ацэньвае выказванні Лукашэнкі і ці верагодны сцэнару, пры якім у Літву пойдуць узброеныя талібы (тэрарысты, якія захапілі ўладу ў Афганістане).

Дзеянні памежнікаў, адказаў Любаевас, узгодненыя з вайскоўцамі, бо «адзін з магчымых сцэнароў для нелегальных мігрантаў - уварванне ў Літву з ужываннем зброі».

Аляксандр Лукашэнка падчас візіту ў «Брузгі» 26 лістапада казаў:

«І ўжо не самалётамі, а наземным шляхам у заходнім напрамку пачалі рухацца афганцы. Яны імкнуцца прайсці не толькі праз Беларусь, але і праз Украіну».

Ён дадаў, што ў самалётах «зброю і выбухоўку не правязеш», а пры міграцыі наземным шляхам «гэта ўсё будзе не пад кантролем».

Украіна таксама сур'ёзна ставіцца да пагрозаў Лукашэнкі: 24-25 жніўня на мяжы з Беларуссю ўкраінцы правялі вучэнні і «ўзмацніліся, каб кантраляваць групы людзей так званай групы міграцыйнай рызыкі».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках