21 студзеня 2022, Пятніца, 5:45
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У колькі беларусам абыходзіцца лячэнне ад каранавіруса?

7
У колькі беларусам абыходзіцца лячэнне ад каранавіруса?

Гісторыі беларусаў, якія нядаўна перахварэлі ці працягваюць хварэць на COVID-19.

Беларусы, якія нядаўна перахварэлі ці працягваюць хварэць на COVID-19, распавялі «Вечернему Бобруйску», які пралом у іх асабістым бюджэце ўтварае такое лячэнне.

25-гадовая Вольга Навічкова разам з малодшай 6-месячнай дачкой ляжаць у бальніцы ў Магілёве ўжо другі раз за апошні месяц. Спачатку - з каранавірусам, які выявіўся ў дзіцяці тэмпературай 38 і моцным кашлем. Цяпер лечаць наступствы гэтага. Сама ж Вольга перанесла «ковід» у лёгкай форме.

- Каля васьмі дзён была тэмпература 37,5, нюх знік, вушы закладвала, ячмень на воку «вырас», - апісвае яна свае сімптомы. - Першыя дні вельмі моцна ламала цела, разам з тэмпературай падымаўся і ціск.

Захварэў і тата: муж Вольгі, хаця і пераносіць захворванне ў лёгкай форме, але таксама страціў нюху і першы тыдзень змагаўся з тэмпературай 38.

Старэйшай дачцэ ПЦР-тэст не рабілі, але Вольга ўважае, што і яна перанесла хваробу, толькі бессімптомна.

Разам: мінус 300 руб.

Нягледзячы на адносна лёгкае працяканне захворвання, бясплатныя ПЦР-тэсты і рэнтгенаўскія здымкі (апошнія маці і дочкі зрабілі ў бальніцы) сям'я выдаткавала на лячэнне амаль 300 рублёў. Грошы пайшлі на антыбіётыкі, супрацьвірусныя парашкі, аспірын і БАД.

***

У 33-гадовай Людмілы спачатку захварэла дзіця, а праз два дні, 5 кастрычніка, узнялася тэмпература, пачаўся кашаль і ў яе. 8 кастрычніка тыя ж сімптомы ўжо былі і ў маці Людмілы, жывуць яны ўсе разам. Але калі ў дачкі з унучкай тэмпература не паднялася вышэй за 37,5, то ў бабулі ўзляцела да 38,6. Ва ўсіх траіх была моцная слабасць і ламота ў целе.

Уся сям'я афіцыйна была на каранціне, а бальнічны Людміле закрылі праз 16 дзён пасля пачатку захворвання.

- На наступны дзень я выйшла на працу, але пераацаніла свае магчымасці. Было вельмі цяжка хадзіць, моцная слабасць, ужо да сярэдзіны дня вельмі балела галава, не магла засяродзіцца і адчувала сябе крыху затарможанай, - апісвае свой стан Людміла.

Толькі тыдні праз тры пасля закрыцця бальнічнага, са слоў жанчыны, яна адчула сябе лепш.

Разам: мінус 350 руб.

Такі кошт трох упаковак антыбіётыка, супрацьалергічных і сродкаў для адхарквання, вітамінаў Д3, С, цынку, парашкоў для паласкання горла, таблетак ад горла, прэпаратаў для разрэджвання крыві... І сёння ў сям'і прымаюць «кучу вітамінаў, а таксама лекі для падтрымання сэрца».

***

37-гадовая Людміла Нагібава, з ейных слоў, заразілася ад дачкі. Спачатку ў той паднялася тэмпература да 37,4, пачаўся катар, знік нюх і з'явілася слабасць. На шчасце, у дзяўчынкі захворванне прайшло ў лёгкай форме. А потым 24 кастрычніка «заштарміла» і Людмілу.

- Першыя пяць дзён у мяне была высокая тэмпература і моцная ламота ў целе. Такое ўражанне, што мяне кожны дзень збівалі. Потым прапаў і нюх.

Праз 14 дзён ліхаманкі ў Людмілы, з яе слоў, абвастрыліся ўсе хранічныя захворванні: гаймарыт, атыт, герпес, экзэма на далонях.

- Купляла толькі тое, што раіла лекар, - кажа Людміла аб лячэнні. - Апроч абавязковага набору, лекар мне таксама прапісаў уколы «Артаксан». За шэсць ампул заплаціла больш за 55 рублёў. Але думаю, што яшчэ працягну «рабіць план» аптэцы, бо ўсё роўна яшчэ не адчуваю сябе добра.

Разам: мінус 200 руб.

На дваіх з дачкой Людміла выдаткавала на лекі амаль 200 рублёў: супрацьвірусныя, гарачкапаніжальныя, абязбольвальныя, антыбіётыкі, вітаміны С, Д і В, вушныя кроплі і ўколы.

***

27-гадовая Ганна Шастаковіч захварэла ў самым канцы лета. За ёй, праз тры дні, злёг з тэмпературай муж. У сям'і падазраюць, што перахварэла і дзіця, але ў яго тэстаў не бралі.

Ва ўсіх была высокая тэмпература (самая нізкая - 38,7 - у Ганны), ламота ў целе, ваніты, страта смаку і нюху, а ў маладой жанчыны з'явілася яшчэ і тахікардыя.

Пары бясплатна рабілі ПЦР-тэсты, Ганне - і флюараграфію.

Разам: мінус 450 руб.

Ганна кажа, што з лекаў куплялі толькі тое, што раіў лекар і нутрыцыёлаг (спецыяліст па нармалізацыі харчавання - заўв. рэд.) Апошні параіў БАДы, а яшчэ куплялі антыбіётыкі, прэпараты для адхарквання макроцця, заспакойлівае, вітаміны і цынк.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».