8 траўня 2024, Серада, 1:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус Аляксей Протас закінуў сваю першую шайбу ў НХЛ

3
Беларус Аляксей Протас закінуў сваю першую шайбу ў НХЛ
АЛЯКСЕЙ ПРОТАС

Ён стаў найлепшым нападнікам матча ў складзе «Вашынгтона».

"Вашынгтон" падолеў "Караліну" ў матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ — 4:2. У "Кэпіталз" другую шайбу і дэбютную для сябе ў наймацнейшай лізе свету закінуў беларускі форвард Аляксей Протас, піша "Прессбол".

Таксама Аляксей Протас атрымаў ад капітана каманды Аляксандра Авечкіна сякеру вікінга — прыз найлепшаму атакавальнаму гульцу матчу ў складзе "Кэпіталз".

У гэтым сезоне Протас набраў 4 (1+3) балы ў 11 матчах.

Караліна - Вашынгтон - 2:4 (0:0, 0:2, 2:2)

Шайбы: 0:1 - Авечкін (Арлоў, Уілсан, 31.58). 0:2 — Пратас (Карлсан, 32.57). 1:2 — Катканіеімі (Марцінук, Дэанджала, 46.22). 2:2 — Нідэрайтэр (Нечас, Пешы, 53.32). 2:3 — Арлоў (Уілсан, Карлсан, 57.05 — бол.). 2:4 - Карлсан (58.19 - п.в.).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках