5 траўня 2024, Нядзеля, 7:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіберпартызаны ўзламалі сетку «Беларуськалія»: заражаныя тысячы кампутараў

20
Кіберпартызаны ўзламалі сетку «Беларуськалія»: заражаныя тысячы кампутараў

Сайт прадпрыемства не працуе.

Кіберпартызаны заявілі аб узломе кампутарнай сеткі "Беларуськалія". На час напісання артыкула сайт прадпрыемства не працуе. Хакеры-патрыёты сцвярджаюць, што заражаныя тысячы кампутараў.

“У рамках аперацыі “Спёка” былі “замінаваныя” кампутары і серверы прадпрыемства кібер-бомбачкамі, якія паступова спрацоўваюць з затрымкай, а таксама на серверах былі ўсталяваныя новыя шпалеры ў памяць Рамана Бандарэнкі. Заражаны тысячы кампутараў.

У доказ прымацоўваем скрыны з дамен-кантролера ўнутранай сеткі Белкалія, т.зв. "сэрца" сеткі, а таксама сервер сховішчы на 8ТБ, які быў зашыфраваны.

Дыктатура падтрымліваецца за кошт нашых падаткаў, час перастаць яе карміць. Пакуль народныя патрабаванні не будуць выкананыя, пад кібер-атакі могуць патрапіць і іншыя прадпрыемствы пад кіраваннем хунты Лукашэнкі”, - заявілі кіберпартызаны.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках