8 траўня 2024, Серада, 0:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка запрашае расейскія войскі на мяжу з Украінай

57
Лукашэнка запрашае расейскія войскі на мяжу з Украінай

Рэжым збіраецца правесці супольныя з Расеяй вучэнні на ўкраінскай мяжы.

Лукашэнкаўскі міністр абароны Віктар Хрэнін заявіў, што рэжым плануе правесці супольныя з Расеяй вучэнні на мяжы з Украінай.

Як піша БелТА, ён зазначыў, што ў 2022 годзе ў Беларусі і Расеі не запланавана буйных вучэнняў накшталт «Захаду» або «Шчыта Саюза». Пры гэтым запланаваны «комплекс мерапрыемстваў на сярэднетэрміновую перспектыву для прыкрыцця паўднёвых межаў Беларусі».

«Мы плануем правядзенне вучэння супольна з нашымі калегамі, асноўным стратэгічным хаўруснікам - Расейскай Федэрацыяй», - цытуе агенцтва міністра.

Сёння Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў выпадку канфлікту Украіны і Расеі ці ў выпадку канфлікту на Данбасе Беларусь выступіць на баку свайго хаўрусніка.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках