7 траўня 2024, aўторак, 20:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памежная ахова Польшчы: На мяжы з Беларуссю па-ранейшаму неспакойна

3
Памежная ахова Польшчы: На мяжы з Беларуссю па-ранейшаму неспакойна

Беларускія службы амаль кожную ноч псуюць загароду на мяжы.

З паведамленняў Польскай памежнай аховы, сітуацыя на польска-беларускай мяжы застаецца напружанай.

Міністэрства нацыянальнай абароны РП праінфармавала, што беларускія службы амаль кожную ноч псуюць загароду на мяжы, каб даць мігрантам магчымасць нелегальна перайсці на польскую тэрыторыю, паведамляе «Польскае радыё».

За мінулы дзень польская Памежная ахова зарэгістравала 92 спробы нелегальнага пераходу польска-беларускай мяжы, сямёра мігрантаў былі абавязаныя неадкладна пакінуць тэрыторыю нашай краіны. Таксама ўчора ўвечары група з больш як 30 мігрантаў з Ірака, якія падтрымліваюцца беларускімі службамі, спрабавала сілай перакрочыць мяжу з Польшчай, - паведаміла прэс-сакратарка Памежаховы Ганна Міхальская:

«Яны кідалі брук у агароджу з дроту «канцэрціна», спрабавалі асляпіць польскіх жаўнераў і памежнікаў ручнымі ліхтарамі і лазерамі. Дзесяць чалавек, апранутых у беларускія вайсковыя мундзіры, кідалі ў бок польскіх жаўнераў камяні. Усё гаворыць пра тое, што камяні кідалі прадстаўнікі беларускіх службаў».

Польскія памежнікі з Мельніка спынілі ўсе спробы нелегальнага пераходу мяжы. Ніхто не пацярпеў, - дадала Ганна Міхальская.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках