7 траўня 2024, aўторак, 16:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямеччына: Hармандскі фармат у тупіку праз Расею

1
Нямеччына: Hармандскі фармат у тупіку праз Расею
ФОТА: УКРІНФОРМ-UATV

Адсутнасць прагрэсу ў перамовах наўпрост звязаная з пазіцыяй Крамля.

Нармандскі фармат цяпер знаходзіцца ў тупіку, але гэтую дыпламатычную пляцоўку трэба захаваць і чакаць, пакуль у РФ з'явіцца палітычная воля для перамоваў. Пра гэта заявіла амбасадарка Нямеччыны ва Украіне Анка Фельдгузэн у інтэрв'ю Інтэрфакс-Украіна.

Яна наўпрост звязала адсутнасць прагрэсу ў перамовах з пазіцыяй Крамля. «Расея кажа, што пакуль іх уважаюць за бок канфлікту, яны не жадаюць сустракацца. Яны заўсёды былі бокам канфлікту, мы ім гэта заўсёды казалі. Магчыма, цяпер гэта стала горш, але гэта заўсёды было так», - сказала амбасадарка.

Яна дадала, што Нямеччына не можа «фізічна прымушаць Расею садзіцца за стол перамоваў», і што «часам трэба крыху пачакаць».

«У нас будзе новы ўрад, яны цяпер таксама думаюць, як далей дзейнічаць. Будуць яшчэ і выбары ў Францыі… Але і Нямеччына, і, я ўпэўненая, Францыя падтрымліваюць Украіну, і мы знойдзем новыя шляхі», - сказала Фельдгузен.

Пасол таксама адзначыла, што публікацыя МЗС Расеі дыпламатычнай перапіскі не закрывае шлях для далейшых перамоваў, бо «перамовы залежаць ад палітычнай волі бакоў і палітычнай волі Расеі».

17 лістапада Міністэрства замежных спраў Расеі апублікавала канфідэнцыйную дыпламатычную перапіску расейскага міністра Сяргея Лаўрова з кіраўнікамі МЗС Францыі і Нямеччыны Жанам-Івам Ле Дрыянам і Хайка Маасам. У МЗС РФ патлумачылі такі крок тым, што пазіцыя расейскага боку і ягоны падыход да правядзення сустрэчы ў Нармандскім фармаце, нібыта рэгулярна скажаецца.

Раней кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў адхіліў прапанову Украіны правесці сустрэчу лідараў нармандскага фармату, пакуль Кіеў не прыме расейскія ўмовы ўрэгулявання на Данбасе. З ягоных слоў, сустрэчы дзеля сустрэч не патрэбныя, і нібыта з гэтым згодныя і Нямеччына, і Францыя.

Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба заявіў, што ён цалкам гатовы да сустрэчы кіраўнікоў МЗС нармандскай чацвёркі. Але, з ягоных слоў, сустрэча не адбываецца, бо Лаўроў яе ўсяляк пазбягае.

У Офісе прэзідэнта Украіны адзначылі, што праца нармандскага фармату з удзелам Украіны, Францыі, Нямеччыны і Расеі знаходзіцца пад пытаннем.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках