8 траўня 2024, Серада, 3:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хаўруснікі Арменіі павіншавалі Азербайджан з перамогай у карабахскім канфлікце

Хаўруснікі Арменіі павіншавалі Азербайджан з перамогай у карабахскім канфлікце

Краіны-сябры АДКБ павіншавалі народ Азербайджана «з вызваленнем акупаваных тэрыторый».

Хаўруснікі Арменіі па Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) павіншавалі Азербайджан з перамогай у Другой карабахскай вайне. Пра гэта гаворыцца ў выніковай дэкларацыі 15-га саміту Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва (АЭС), які прайшоў у сталіцы Туркменістана Ашхабадзе, паведамляе lenta.ru.

У заяве саміту, да якой таксама далучыліся краіны-сябры АДКБ Казахстан, Кыргызстан і Таджыкістан, удзельнікі АЭС павіншавалі ўрад і народ Азербайджана «з вызваленнем акупаваных тэрыторый і аднаўленнем тэрытарыяльнай цэласнасці краіны».

Там таксама адзначылі, што перамога Баку ў вайсковым канфлікце з Ерэванам «пракладзе шлях да ўстойлівага міру і эканамічнага росквіту ў каўказскім рэгіёне праз устанаўленне добрасуседскіх дачыненняў», і заклікалі інвеставаць у праекты аднаўлення на азербайджанскай тэрыторыі ў Нагорным Карабаху.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках