Хакеры здабылі цікавую інфармацыю пра Віктара Лукашэнку
89- 30.11.2021, 8:03
- 227,030
Апублікаваны асабовыя звесткі старэйшага сына дыктатара.
Тэлеграм-канал «Карнікі Беларусі» апублікаваў здабытую хакерамі інфармацыю пра старэйшага сына ўзурпатара Віктара Лукашэнку:
Лукашэнка Віктар Аляксандравіч
28.11.1975
Асабісты нумар: 3281175A014PB8
Старэйшы сын нелегітымных Сініх пальцаў.
Пачынаючы з 90-ых, быў правай рукой Лукашэнкі і дапамагаў ажыццяўляць брудныя крымінальныя схемы. Афіцыйна ж на пасаду памочніка нелегітымнага паставілі з 2005, а з 26.02.2021 замяніў яго на пасадзе прэзідэнта НАК РБ.
Генерал-маёр запасу.
У дзяцінстве Віця хварэў на ўсе інфекцыйныя хваробы, якімі толькі хварэюць дзеці (мабыць тады і атрымаў ускладненні на мозг).
Служыў у спецпадраздзяленні памежных войскаў у Менску ў рангу капітана, атрымаў медальку «За выдатную службу ў ахове дзяржмяжы». У 2005 годзе сакрэтна быў прызначаны памагатым таты ў нацыянальнай бяспецы і цяпер, мабыць, адпрацоўвае медальку, усёй сям'ёй здзекуючыся з мігрантаў.
Цікава, што на 2015 год заробак Віці ў звестках ФСАН - $17 415. У той час як на 2012 год на ягоных швайцарскіх рахунках было больш за 840 000 000 даляраў.
Адрас: г. Мінск, Дразды 1
Пры гэтым жонка Віці Лукашэнкі (Сомава) Лілія Валер'еўна (29.10.1979 г.н., з асабістым нумарам 4291079A047PB1) з 2020 года зноў прапісаная ў інтэрнаце БДПУ №3 у г. Менск на вуліцы Артылерыстаў д.16
А маці Віці, Лукашэнка (Жалняровіч) Галіна Радзівонаўна, ніколі і не была прапісаная на месцы жыхарства сына.
Цікавы факт: у Віці ў пашпарце запісана толькі старэйшая дачка Лукашэнкі Вікторыя Віктараўна, у жонкі Віці Ліліі - яшчэ іх сын - Лукашэнка Аляксандр Віктаравіч, другая дачка - Лукашэнка Валерыя Віктараўна - не запісана ні ў аднаго з бацькоў, пры гэтым Лілія і Віця пазначаныя яе татам і мамай. Ну а чацвёртае дзіця - Лукашэнка Яраслаў Віктаравіч - адзіны з усіх дзяцей, хто быў схаваны ў базе.
Віця аматар не толькі пагуляць з татам у хакей, але і заўзяты байкер (з былым міністрам унутраных спраў Ігарам Шуневічам штогод адкрываў байкерскі сезон у Менску і катаўся паглядзець на «Формулу-1» у ААЭ), таму ў яго ёсць аранжава-чорны Харлей Дэвідсан з дзярж.нумарам: 0007 AB7.