7 траўня 2024, aўторак, 18:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«І без таго псіхічна няўстойлівага беларускага дыктатара давялі да крайніх станаў вар'яцтва»

9
«І без таго псіхічна няўстойлівага беларускага дыктатара давялі да крайніх станаў вар'яцтва»

Фінал будзе як у Мусаліні ці як у Чаўшэску?

Не з'яўляецца сакрэтам, што нелегітымны ўзурпатар улады ў Беларусі Лукашэнка вядзе палітыку знішчэння дзяржаўнасці краіны дзеля захавання сваёй шкуры. Ён даўно ўжо вісіць на кручку ў расейскіх спецслужбаў, і час ад часу атрымлівае сігналы ад кіраўніцтва “братэрскай” суседняй дзяржавы, што можа закончыць свой тленны шлях, боўтаючыся ў пятлі на якой-небудзь з плошчаў Менска, падобна да Мусаліні. А можа, яго проста лінчуюць, як Чаўшэску. ГРУ яно ж крэатыўнае ў частцы распраў, а, як вядома ад старажытных: Sed pereundi mille figurae, піша тэлеграм-канал "Сіта Сакрата".

І без таго псіхічна няўстойлівага беларускага дыктатара расейцы ўжо давялі да крайніх станаў утрапёнасці, і каб дагадзіць свайму маскоўскаму гаспадару ён гатовы выканаць кожны ягоны капрыз, як зацяганая працаўніца бардэля, якая чапляецца за ўсялякую магчымасць не вылецець з дому цярпімасці.

Каб правяраць стан здароўя менскага пацыента з РФ да яго час ад часу падсылаюць такіх жа прапагандыстаў-неадэкватаў, з мэтай выбівання чарговых порцый дэлірыю. Вось у Менск са педантычнай місіяй прыбыў крамлёўскі недагебельс і пастар секты “ядзернага попелу” Кісілёў. У гутарцы з гэтым "творчым чалавекам" Лукашэнка падкінуў яму мяса для чарговых масаваных інфармацыйных кампаній у падтрымку адбельвання агрэсіўнай палітыкі Расеі, якая саму Беларусь ужо ператварыла ў падабенства сатрапіі.

Размаўляючы з Кісялёвым, Лукашэнка заявіў аб намерах наведаць акупаваны Крым і Севастопаль, бо з Пуціным ужо ёсць дамоўленасць наконт гэтага. Вось толькі дакладныя тэрміны паездкі пакуль невядомыя, цяпер нібыта не сезон. Паколькі на паўвыспе ёсць санаторый, які знаходзіцца ва ўласнасці РБ, то вывучаецца магчымасць адкрыцця рэйсаў "Белавія" на акупаваную тэрыторыю ў выпадку патрэбы.

Прыезд у Крым беларускага дыктатара, на ягоную думку, фактычна будзе азначаць прызнанне паўвыспы часткай Расеі, аднак такога пытання паміж ім і Пуціным у прынцыпе не існуе. “Крым дэ-факта - гэта расейскі Крым. Пасля рэферэндуму і дэ-юрэ Крым стаў расейскім”, - растлумачыў Лукашэнка. Але тут ён моцна перакручвае, бо паколькі міжнародная супольнасць не прызнае за ім права на заняцце прэзідэнцкай пасады, то ягоныя заявы не маюць юрыдычных наступстваў. Гэта для цывілізаванага свету не больш за словы прыватнай асобы. Але як бачна, спробы выбіць з сюзерэна грошай для падтрымання памерлай эканомікі, змушаюць Лукашэнку ісці на самыя небяспечныя авантуры, і Беларусь за ім ужо падобная да Афганістану за талібамі.

Калі МЗС РБ захоча адкрыць у Крыме якое-небудзь прадстаўніцтва, то пасля гэтага адыграць гісторыю назад ужо будзе магчыма толькі шляхам разрыву дыпламатычных стасункаў з РФ. Што цікава ў шэрагах прапагандыстаў ГРУ патрабуюць ад Лукашэнкі выдаць указ аб прызнанні Крыма, а то на словы яму не вераць, маўляў, зноў падмане, а значыць тэрмінова падавай гарантыйную паперу. Вядома, у дыпламатычнай практыцы ёсць прыклады краін, якія, вызнаючы палітыку "чэкавай кніжкі", напераменку прызнаюць то Кітай, то Тайвань, але як паказаў іх досвед для іх гэта можа несці катастрафічныя наступствы.

Акрамя Крыма, чаго вартая лукашэнкаўская заява пра ідэю размяшчэння ядзернай зброі ў краіне, што выступае ўдарам па міжнародным рэжыме нераспаўсюджвання, г.зн. пагрозай для ўсяго свету. “Я як руплівы гаспадар нічога не разбурыў з ядзернай інфраструктуры, усе адрыны стаяць на месцы”, - хваліцца Лукашэнка. Увогуле, Беларусь стала паўнавартаснай failed state, якая спараджае з падачы Крамля ўсё больш праблем. На гэтым фоне Пуцін атрымлівае палі для манеўру, і выстаўляе свае важкія рахункі еўрапейцам за ўтаймаванне шалёнага менскага сабакі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках