11 траўня 2024, Субота, 4:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША і ЕЗ рыхтуюць дадатковыя санкцыі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі

2
ЗША і ЕЗ рыхтуюць дадатковыя санкцыі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі
ЭНТFНІ БЛІНКЕН
ФОТА: REUTERS

Пра гэта заявіў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен.

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен заявіў аб тым, што Вашынгтон супольна з заходнімі партнёрамі рыхтуе дадатковыя санкцыі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі, паведамляе interfax.ru.

"У святле падрыўной дзейнасці рэжыму Лукашэнкі Рада NАТОпрыпыніла супрацоўніцтва з Беларуссю. ЗША рыхтуюць дадатковыя санкцыі ў шчыльным супрацоўніцтве з ЕЗ і іншымі партнёрамі і хаўруснікамі", - сказаў ён у сераду на прэс-канферэнцыі ў Рызе.

"Мы заклікаем рэжым спыніць выкарыстанне мігрантаў у якасці палітычнай зброі, мы ўскладзём на рэжым адказнасць за праяву непавагі да дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства права", - адзначыў Блінкен.

Раней паведамлялася аб тым, што ЕЗ рыхтуе шосты пакет санкцый у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі праз канфлікт з мігрантамі на польска-беларускай мяжы.

У апошнія месяцы Польшча, Літва і Латвія сутыкнуліся з наплывам нелегальных мігрантаў з Беларусі, краіны Захаду абвінавачваюць у гэтым улады ў Менску.

Напружанасць на мяжы Беларусі і Польшчы асабліва ўзрасла з пачатку лістапада, калі тысячы мігрантаў сабраліся на мяжы, многія з іх рабілі спробы прарвацца праз памежныя загароды.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках