11 траўня 2024, Субота, 3:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БАР падвёў вынікі 31-га дня страйку

2
БАР падвёў вынікі 31-га дня страйку

Колькасць непрацоўнага насельніцтва захоўваецца блізу мільёна.

Каманда Беларускага аб'яднання рабочых падвяла вынікі трыццаць першага дня страйку.

Колькасць непрацоўнага насельніцтва захоўваецца блізу 1 млн. з 4,2 млн. працаздольнага насельніцтва. Гэта звольненыя, якія пайшлі ў адпачынак, захварэлі на каранавірус і іншыя сезонныя захворванні, якія выйшлі ў страйк.

Флагманы не могуць выплаціць нават падаткі. Прырост пазыковай нагрузкі за гэты год склаў 891 200 000 бел руб.

Улады працягваюць нагружаць дзяржпрадпрыемствы ўласнымі праблемамі: на ААТ "Лідскі малочна-кансервавы камбінат" прыйшоў загад "узяць пад крыло" дзве стратныя фермы.

На Камунарцы за мінулы тыдзень звольнілі 5 чалавек паводле спісаў. Таксама звальненні ідуць і на іншых прадпрыемствах.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках