8 траўня 2024, Серада, 2:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дортмунд здабыў тытул Еўрапейскай сталіцы інавацый 2021

1
Дортмунд здабыў тытул Еўрапейскай сталіцы інавацый 2021

У горадзе ёсць адкрыты цэнтр выпрабавання робатаў.

Нямецкі горад Дортмунд здабыў тытул Еўрапейскай сталіцы інавацый (iCapital), які 7-ы раз прысуджае Еўракамісія. Гэтым прызам штогод узнагароджваюцца еўрапейскія гарады, якія актыўна выкарыстоўваюць у сваёй працы інавацыі і падтрымліваюць іх развіццё, піша «Евро пульс».

Напрыклад, з 2018 года ў Дортмундзе працуе цэнтр навучання штучнаму інтэлекту, адкрыты для ўсіх ахвочых. Акрамя таго, у горадзе ёсць адкрыты цэнтр выпрабавання робатаў.

Акрамя гэтага, памяшканні гарадскога вакзала, якія не выкарыстоўваюцца, мэрыя аддала ў распараджэнне мясцовым жыхарам, якія хочуць рэалізаваць свае інавацыйныя праекты.

Дортмунд атрымае прыз у 1 мільён еўраў на далейшае развіццё. Яшчэ 2 гарады-фіналісты атрымаюць па 100 тысяч еўраў. Імі сталі Дублін і Малага (Гішпанія).

Першай Еўрапейскай сталіцай інавацый стала Барселона ў 2014 годзе. На гэтае званне можа прэтэндаваць горад з насельніцтвам больш за 250 тысяч чалавек з краін ЕЗ і краін асацыіраваных удзельнікаў еўрапейскай праграмы падтрымкі даследаванняў і інавацый Horizon Europe (Расея ў іх лік не ўваходзіць).

У дадатак да асноўнай намінацыі, сёлета ў рамках конкурсу з'явілася новая ўзнагарода — «Інавацыйны горад Еўропы, які расце», арыентаваная на гарады з насельніцтвам ад 50 да 250 тысяч (не ўключна) жыхароў. Першы прыз у новай намінацыі дастаўся гораду Вантаа (Фінляндыя). Горад атрымае 500 тысяч еўраў у якасці ўзнагароды.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках