11 траўня 2024, Субота, 3:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-кіраўнік дзяржбяспекі Сербіі асуджаны за забойства журналіста ў 1999 годзе

6
Экс-кіраўнік дзяржбяспекі Сербіі асуджаны за забойства журналіста ў 1999 годзе

75-гадовы Радамір Марковіч а да 30 гадоў турмы.

Суд у Бялградзе прысудзіў чацвярых былых супрацоўнікаў Службы дзяржаўнай бяспекі Сербіі агулам да 100 гадоў турмы за забойства апазіцыйнага журналіста ў 1999 годзе, паведамляе «Радио Свобода».

49-гадовы заснавальнік некалькіх незалежных выданняў Слаўко Чурувія быў застрэлены ў цэнтры Бялграда побач са сваім домам. Ён быў вядомы як крытык тагачаснага прэзідэнта Слабадана Мілошавіча. Газета журналіста "Дзённы тэлеграф" была забароненая на тэрыторыі Сербіі і распаўсюджвалася падпольна, друкуючыся ў Чарнагорыі. Пры замаху была параненая стрэлам у галаву жонка Чурувіі Бранка Прпа.

Судовая палата Спецыяльнага суда Белграда вынесла прыгавор паводле справы траім былым супрацоўнікам дзяржбяспекі. Былы кіраўнік спецслужбы, 75-гадовы Радамір Марковіч прысуджаны да 30 гадоў турмы. Трое яго былых падначаленых, былы кіраўнік белградскай управы ДБ Мілан Радоніч, Ратка Роміч і Міраслаў Курак былі прысуджаныя да 30, 20 і 20 гадоў адпаведна. Курак хаваецца ад суда і быў асуджаны завочна.

Справа Чурувіі - першая, калі ў Сербіі раскрытае забойства журналіста. Яго расследаванне пачалося толькі праз два гады пасля забойства, пасля таго як прэзідэнт Мілошавіч быў скінуты падчас бульдозернай рэвалюцыі. Абвінавачаныя адмаўляюць сваю віну. Адвакатка Маркавіча заявіла пасля працэсу, што забойцаў журналіста ў зале суда не было.

У 2019 годзе суд у Бялградзе ўжо выносіў аналагічны вердыкт у гэтай справе. Ён быў скасаваны ў Апеляцыйным судзе.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках