21 студзеня 2022, Пятніца, 8:43
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія біятланісткі здабылі срэбра: заўзятары скандавалі «Жыве Беларусь!»

11
Беларускія біятланісткі здабылі срэбра: заўзятары скандавалі «Жыве Беларусь!»

Відэафакт.

Жаночая нацыянальная каманда Беларусі ў біятлоне ўзяла серабро ў эстафеце. Здарылася гэта ў нядзелю на этапе Кубка свету ў Эстэрсундзе. У эстафеце ўдзельнічалі Ірына Лешчанка, Дзінара Алімбекава, Алена Кручынкіна і Ганна Сола.

Першае месца ў нацыянальнай камандзе Францыі (беларускі адсталі ад яе на хвіліну), трэцяе - у Швэцыі.

Калі беларускія біятланісткі з медалямі і кветкамі падняліся на п'едэстал, заўзятары крычалі «Жыве Беларусь!».

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».