5 траўня 2024, Нядзеля, 3:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіну прыбыло другое судна з амерыканскім вугалем

4
Ва Украіну прыбыло другое судна з амерыканскім вугалем

66 тысяч тон.

Ва Украіну прыбыло другое з сямі суднаў з амерыканскім вугалем. Яго агульны аб'ём складае 66 тысяч тон.

Пра гэта паведамляе прэс-служба кампаніі ДТЭК.

Аб'ём папярэдняй партыі, якая прыбыла 20 лістапада, склаў 60,5 тысячы тон. Вугаль накіравалі на Вуглегорскую, Зміеўскую і Трыпальскую ТЭС. Вугаль з другога судна прызначаны для патрэб ТЭС ДТЭК Энэрга.

Яшчэ тры партыі могуць прыбыць ужо ў снежні, а сумарны аб'ём паставак, аб якіх дамовіліся на лістапад - студзень, складае амаль 470 тысяч тон.

Судна прыйшло ў рамках дамоўленасцей ДТЭК з міжнароднымі пастаўшчыкамі аб імпарце ва Украіну сямі партый вугалю з ЗША і Калумбіі. У кампаніі распавялі, што на сённяшні дзень агульны аб'ём ужо закантрактаванага газавага вугалю з Польшчы, ЗША і Казахстана складае больш за 900 тысяч тон. Перагаворы аб дадатковых аб'ёмах паліва працягваюцца.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках