11 траўня 2024, Субота, 5:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Славацкія спецслужбы расказалі, як COVID-19 перашкаджае планам расейскіх і кітайскіх шпіёнаў

Славацкія спецслужбы расказалі, як COVID-19 перашкаджае планам расейскіх і кітайскіх шпіёнаў

Расейскія шпіёны часцей за ўсё дзейнічаюць пад выглядам супрацоўнікаў дыпламатычнага корпуса.

Славацкая інфармацыйная служба (SIS), якая адказвае за грамадзянскую выведку і контрвыведку, у сваёй штогадовай справаздачы, апублікаванай у панядзелак, звярнула ўвагу на дзейнасць расейскіх і кітайскіх шпіёнаў. На яе адзнаку, іх кантакты са славацкімі агентамі былі абмежаваныя антыковіднымі абмежаваннямі, паведамляе tvp.info.

SIS рэгулярна звяртае ўвагу на дзейнасць расейскай выведкі ў Славаччыне, якая цікавіцца палітычнай, вайсковай і эканамічнай інфармацыяй. Агенты спрабуюць паўплываць на грамадскую думку, каб Расея выйграла як мага больш.

Паводле звестак SIS, расейскія шпіёны часцей за ўсё дзейнічаюць пад выглядам супрацоўнікаў дыпламатычнага корпуса. SIS не выявіла ніякіх небяспечных дзеянняў, такіх як сабатаж ці наўпроставыя напады на людзей ці аб'екты.

У сваю чаргу, кітайскія выведвальныя службы ў Славаччыне прыкладаюць намаганні, накіраваныя на садзейнічанне ўцягванню кітайскіх тэлекамунікацыйных кампаній у будаўніцтва сотавай сеткі 5G і пастаўку тэхналогій для маніторынгу сувязі і перамяшчэння людзей.

Паводле звестак SIS, афіцэры замежных службаў выведкі ў Славаччыне засяродзілі сваю дзейнасць таксама на ўстанаўленні кантактаў з прадстаўнікамі дзейнай урадавай кааліцыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках