6 траўня 2024, панядзелак, 16:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія ўлады надумалі «запламбаваць» усе фуры з Польшчы

16
Беларускія ўлады надумалі «запламбаваць» усе фуры з Польшчы

І ўдвая ўзнялі кошт пломбаў.

Так званы «ўрад» прыняў пастанову, паводле якой усе тавары, якія ўвозяцца аўтатранспартам з тэрыторыі Польшчы ў Беларусь, у абавязковым парадку павінны абсталёўвацца спадарожнікавымі навігацыйнымі пломбамі. Адпаведны дакумент апублікаваны 7 снежня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Раней пломбы сталі абавязковымі пры ўездзе з тэрыторыі Літвы. Цяпер пломбы павінны выкарыстоўваць і пры перавозцы тавараў з тэрыторыі Польшчы.

Гэта не будзе тычыцца грузаў, якія ідуць транзітам праз Літву з Калінінграда ў Расею, а таксама цяжкавагавых і (або) буйнагабарытных транспартных сродкаў, праезд якіх прадугледжвае наяўнасць спецыяльнага дазволу.

Акрамя таго, урад удвая падняў тарыф на паслугі ўстаноўкі пломбы і яе адсочвання - кошт пломбы будзе складаць 10 базавых адзінак (290 рублёў). Раней ён складаў 5 базавых адзінак (145 рублёў).

Пастанова набывае моц пасля афіцыйнага апублікавання - гэта значыць з 8 снежня.

Нагадаем, раней урад Беларусі прыняў пастанову, згодна з якой усе тавары, што ўвозяцца аўтатранспартам з тэрыторыі Літвы ў Беларусь, з 30 жніўня ў абавязковым парадку павінны абсталёўвацца спадарожнікавымі навігацыйнымі пломбамі. Гэта выклікала незадаволенасць літоўскіх перавозчыкаў.

Пад навігацыйнай прыладай (пломбай) разумеецца прылада, якое функцыянуе з выкарыстаннем тэхналогіі навігацыйных спадарожнікавых сістэм, што дазваляе ў рэжыме рэальнага часу назіраць за перамяшчэннем транспартнага сродку.

Пломбы ўстанаўліваюць мытныя органы або нацыянальны аператар (ТГА «Белнафтагаз»). Яны ставяцца пры ўездзе ў Беларусь у пунктах пропуску.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках