7 траўня 2024, aўторак, 7:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Жанчына стаяла на каленях і прасіла беларускіх сілавікоў не кідаць у ваду яе маленькае дзіця»

54
«Жанчына стаяла на каленях і прасіла беларускіх сілавікоў не кідаць у ваду яе маленькае дзіця»
ФОТА: ТАСС

Мігранты, якія вярнуліся ў Эрбіл, расказалі шакавальныя гісторыі аб знаходжанні на беларуска-польскай мяжы.

Журналіст "Белсата" адправіўся ў Эрбіль - горад у паўночным Іраку, з наваколляў якога ў Беларусь прыбывала найбольшая колькасць мігрантаў. На месцы журналіст запісаў сведчанні катаванняў мігрантаў.

Былыя мігранты ўзгадваюць нашу краіну з жахам, падкрэсліваючы, што беларускія сілавікі ставіліся да іх бесчалавечна.

Жыхары Эрбіля расказалі, што ў Беларусі іх сустракалі гандляры так званымі паслугамі, якія абяцалі, што ўсё пойдзе гладка, што перайсці мяжу не складана, і гэта зойме даслоўна 5 хвілін. Аднак усё было падманам.

«Нашыя сённяшнія суразмоўцы паведамілі, што яны правялі два тыдні ў беларускіх лясах, якія яны называюць джунглямі. За кожны крок і самую мінімальную паслугу даводзілася плаціць вялізныя грошы. Іх дзялілі на групы і ўвесь час змушалі ісці праз мяжу, гэта быў менавіта прымус, гэтае слова гучала ўвесь час. «Ідзіце ў Польшчу», - казалі так званыя беларускія сілавікі. Цкавалі сабакамі, пагражалі і вельмі моцна збівалі».

Два браты, 16 і 24-х гадоў, расказалі пра жудасныя рэчы, якія рабілі з мігрантамі беларускія сілавікі.

«Так званыя беларускія сілавікі кідалі іх у ваду, каб яны пераплывалі раку. Таксама змушалі пераходзіць польскую мяжу, пры гэтым моцна збівалі. Казалі аб тым, што адна з жанчын стаяла на каленях і прасіла гэтых людзей у форме, беларусаў, так званых беларускіх сілавікоў, не кідаць у ваду яе маленькае дзіця. Яна казала, што гатова цалаваць іх боты, каб толькі яны гэтага не рабілі».

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках