8 траўня 2024, Серада, 2:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэжым хоча пакінуць Беларусь без медыкаў

9
Рэжым хоча пакінуць Беларусь без медыкаў

Ва ўстановах аховы здароўя супрацоўнікам пачалі раздаваць бланкі аб згодзе на апрацоўку персанальных звестак.

Улады хочуць атрымаць поўны кантроль над супрацоўнікамі аховы здароўя. На працоўных месцах ім пачалі раздаваць бланкі аб згодзе на апрацоўку персанальных звестак. Улічваючы тое, што беларускія медыкі і так не задаволеныя ўмовамі працы і заробку, такія пастановы могуць прывесці да яшчэ больш моцнага адтоку супрацоўнікаў сферы аховы здароўя.

«Пры гэтым звесткі даволі шырокія - не проста асабістая інфармацыя, але і пра склад сям'і, фота- і відэазвесткі і пункт «іншыя персанальныя звесткі» (наяўнасць БЧБ сцяга ў шафцы?).

Мэты таксама маштабныя. Ёсць цікавы пункт: «…дасягненне грамадска значных мэт (чыіх?) развязанне сацыяльна-працоўных і прафесійных пытанняў (зноў жа, чыіх?)». Іншымі словамі - дазвольце нам карыстацца вашымі персанальнымі звесткамі прыкладна для ўсіх мэт. Улічваючы тое, што закон у Беларусі не працуе ад слова «зусім», мэты гэтыя могуць быць далёка не для дабрабыту супрацоўніка. Напрыклад - падаць поўныя і падрабязныя звесткі аб бчб-шкарпэтках канкрэтнага супрацоўніка ў праваахоўныя органы.

Паколькі згода на апрацоўку персанальных звестак можа быць адклікана, ці варта ўвогуле даваць гэтую згоду? А галоўнае - як лячэбныя ўстановы раней абыходзіліся без гэтага дакумента? » — задае пытанне Telegram-канал «Белыя халаты».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках