10 траўня 2024, Пятніца, 15:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саакашвілі абвясціў аб спыненні лячэння на знак пратэсту

1
Саакашвілі абвясціў аб спыненні лячэння на знак пратэсту
МІХАІЛ СААКАШВІЛІ
ФОТА: CHARTER97.ORG

Экс-прэзідэнт Грузіі заявіў аб парушэннях ягоных правоў адміністрацыяй вайсковага шпіталя ў Горы.

Экс-прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі абвясціў аб спыненні лячэння ў вайсковым шпіталі ў Горы. Ён матываваў сваю пастанову пратэстам супраць "дысцыплінарных мер", якія, паводле слоў палітыка, выкарысталі да яго ў шпіталі. Паведамленне аб гэтым з'явілася на старонцы Саакашвілі ў Facebook, паведамляе dw.com.

Са слоў былога прэзідэнта, да яго ў палату зайшлі супрацоўнікі турэмнай установы, у якіх ён пазнаў "удзельнікаў сваіх катаванняў". Акрамя таго, у якасці дысцыплінарных мер у дачыненні да Саакашвілі надумалі прымяніць абмежаванні сустрэч і пазбавілі яго тэлевізара. Палітык паскардзіўся, што да яго ў палату не пускалі ягоную маці і асабістага лекара, якія маюць права на наведванне.

У сваю чаргу, спецыяльная пенітэнцыярная служба Грузіі зняпраўдзіла заявы Саакашвілі аб выкарыстанні да яго дысцыплінарных мер. У той жа час служба пацвердзіла, што ў дачыненні да былога прэзідэнта распачатая дысцыплінарная вытворчасць пасля таго, як ён пашкодзіў размешчаны ў яго палаце кардыяманітор.

Саакашвілі трымаў галадоўку 50 дзён

Міхаіл Саакашвілі праз восем гадоў эміграцыі вярнуўся ў Грузію з Украіны 1 кастрычніка для ўдзелу ў пратэстах і неўзабаве пасля гэтага быў арыштаваны. Пратэстуючы супраць турэмнага зняволення, ён не прымаў ніякай ежы на працягу 50 дзён. Са слоў лекараў, галадоўка для Саакашвілі асабліва небяспечная праз генетычнае захворванне крыві, на якое ён пакутуе.

У пачатку лістапада Міхаіла Саакашвілі перавялі ў турэмны шпіталь, дзе, паводле ягоных слоў, з ім дрэнна абыходзілася ахова, што вымушала яго баяцца за сваё жыццё. 20 лістапада ён быў пераведзены ў вайсковы шпіталь у Горы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках