11 траўня 2024, Субота, 5:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі прыстрашыў Украіну «лакальным канфліктам»

44
Дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі прыстрашыў Украіну «лакальным канфліктам»

Яму не спадабалася правядзенне вучэнняў ля беларуска-ўкраінскай мяжы.

Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч абвінаваціў Украіну ў «недружалюбнай пазіцыі» і прыстрашыў «лакальным канфліктам», паведамляе БелТА.

«Мы ў большай ступені надавалі ўвагу абароне заходніх рубяжоў - з Польшчай, Літвой. Сёння наша паўднёвая суседка Украіна пачала займаць недружалюбную пазіцыю ў дачыненні да Беларусі» - сказаў ён.

З ягоных слоў, ва Украіне нібыта «спрабуюць пад выглядам барацьбы з незаконнай міграцыяй праводзіць нейкія вучэнні».

«Гэта можа прывесці да лакальнага канфлікту. Вельмі б гэтага не хацелася», - сказаў ён.

Вальфовіч таксама абвінаваціў Украіну «ў парушэнні мяжы баявым верталётам УСУ».

Беларускі дыктатар Аляксандр Лукашэнка ў каментары інфармацыі аб магчымым уварванні Расеі ва Украіну, заяўляў, што «нейкія развязкі» будуць пасля Новага года.

З ягоных слоў, планы NATO «непрымальныя» і для Беларусі, і для Расеі, а за гэты месяц «яшчэ шмат памяняецца».

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках