11 траўня 2024, Субота, 5:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У краіне прадаўжаюцца масавыя звальненні работнікаў

9
У краіне прадаўжаюцца масавыя звальненні работнікаў

Спецыялістаў пазбаўляюць працы паводле палітычных матываў.

Беларусы розных прафесій распавялі пра масавыя звальненні, паведамляе Telegram-канал «Хартыя-97%».

Мазыр. На прадпрыемствы «Мазырпрамбуд», Мазырскі НПЗ, «Мазырсоль» прыйшлі спісы людзей для звальнення. Пазбаўляць спецыялістаў працы наважылі нібыта паводле палітычных матываў: кагосьці заўважылі на пратэстах, хтосьці не падпісаўся за Лукашэнку.

РУП «Белтэлекам» Берасцейскі філіял. Звольнілі некалькі чалавек і намесніка дырэктара на «ўласнае жаданне». Намеснік па ідэалогіі на прадпрыемстве цяперз новы, спісы на звальненні ідуць яму ад спецслужбаў.

Белплемжываб'яднанне БПЖА. Прыходзяць указанні зверху. Усіх, чый нумар тэлефона запеленгаваўся на маршах ці каля іх, прымушаюць пісаць заявы на ўласнае жаданне. Незалежна ад стажу працы і пасады.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках