7 траўня 2024, aўторак, 23:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля правальнага адбору Кандрацьева пакінулі кіраваць зборнай Беларусі

4
Пасля правальнага адбору Кандрацьева пакінулі кіраваць зборнай Беларусі
ГЕОРГІЙ КАНДРАЦЬЕЎ

У адборачнай групе чэмпіянату свету беларускія футбалісты занялі апошняе месца.

Пасля правальнага адбору чэмпіянату свету Георгія Кандрацьева пакінулі кіраваць нацыянальнай футбольнай зборнай Беларусі. Ягоны кантракт дзейнічае да канца 2022 года. Пра гэта было заяўлена паводле вынікаў пасяджэння выканкама Беларускай федэрацыі футбола, якое прайшло 9 снежня, паведамляе euroradio.fm.

На ім Кандрацьеў выступіў з дакладам. «Мы прыйшлі да высновы, што далей трэба ісці з маладымі хлопцамі», — казаў ён.

Фактычна толькі амаладжэнне зборнай Георгій Кандрацьеў падае як пазітыў у сваёй дзейнасці. У адборачнай групе чэмпіянату свету яна заняла апошняе месца, саступіла сем матчаў з васьмі. Адна з паразаў - 0:8 ад Бэльгіі - стала самай буйнай у гісторыі каманды.

Георгі Кандрацьеў быў зацверджаны галоўным трэнерам футбольнай зборнай Беларусі ў ліпені 2021-га, а да таго некалькі месяцаў выконваў ягоныя абавязкі. Ён ужо ўзначальваў зборную ў 2012-2014 гадах.

Кандрацьеў - вядомы беларускі футбаліст савецкіх часоў, быў у залатым складзе менскага «Дынама», які ў 1982-м стаў чэмпіёнам СССР. Паспяхова гуляў за зборную Савецкага Саюза. Трэнерскую кар'еру ён пачаў у канцы 1990-х.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках