6 траўня 2024, панядзелак, 8:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ асудзіў прысуд журналісткам «Белсата»

19
ЕЗ асудзіў прысуд журналісткам «Белсата»

І заклікаў рэжым пачаць дыялог з грамадствам.

Еўразвяз выступіў з асуджэннем прысуду журналісткам «Белсата» Кацярыне Андрэевай і Дар'і Чульцовай. Учора журналісткі атрымалі па два гады пазбаўлення волі.

ЕЗ рашуча асуджае рэпрэсіі, якія праводзяць беларускія ўлады пасля сфальсіфікаваных выбараў.

«Учора дзве журналісткі «Белсата» - Дар'я Чульцова і Кацярына Андрэева - былі асуджаныя на два гады пазбаўлення волі паводле неабгрунтаваных абвінавачванняў. Аналагічная доля спасцігла і іншых працаўнікоў СМІ. Такія вердыкты накіраваны на тое, каб запалохаць і прымусіць замаўчаць журналістаў і працаўнікоў СМІ, якія проста выконваюць сваю працу, а таксама, каб фактычная інфармацыя не дайшла да беларускага народа і за яго межы».

Таксама Еўрапейскі Звяз нагадвае, што дыпламатам павінны дазволіць працаваць без запалохвання і дэзінфармацыі з боку дзяржаўных СМІ, якія мелі месца ў апошнія дні.

ЕЗ настойліва заклікае беларускі рэжым спыніць парушэнні правоў чалавека, асноўных свабод, у тым ліку свабоды прэсы, а таксама злоўжыванні вяршэнствам закона. Замест эскалацыі гвалту яны павінны паважаць жаданне сваіх грамадзян і весці нацыянальны дыялог.

Кацярына Андрэева і Дар'я Чульцова былі затрыманыя 15 лістапада за стрым, падчас якога паказалі жорсткі разгон акцыі памяці Рамана Бандарэнкі і разбурэнне сілавікамі народнага мемарыяла на плошчы Перамен.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках