18 красавiка 2021, Нядзеля, 4:42
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Унутры сістэмы ідзе разлад: Чацвёртая ўправа КДБ выступіла супраць рэжыму

68
Унутры сістэмы ідзе разлад: Чацвёртая ўправа КДБ выступіла супраць рэжыму

Шмат нелаяльных да ўлады ёсць у СК, ААЦ і нават у ГУБАЗіК.

Экс-дыпламат Валерый Кавалеўскі заклікаў сілавікоў сыходзіць з сістэмы, паведамляе «Белсат».

Валерый Кавалеўскі згадаў працэс над сведкам забойства Генадзя Шутава Аляксандрам Кардзюковым. Там выступіў сам забойцаРаман Гаўрылаў. Ягоныя звесткі не хавалі, а сведчыў ён з адкрытым тварам. А супрацоўнікі МУС выступаюць у балаклавах і пад чужымі прозвішчамі. Гэта, на думку Кавалеўскага, сведчыць, што ўсіх выканаўцаў здадуць.

«Лукашэнка спрабуе знайсці лаяльных у краіне, дзе лаяльных няма. Ён сам гэта вызнае, абураючыся, што разбярэцца з усімі “змагарамі”, “неверагоднымі” і “бэчэбэшнікамі” ўнутры сістэмы. Але, акрамя групы людзей, якія дапамагалі захапіць уладу пасля выбараў, давяраць яму больш няма каму. І таму параноя Лукашэнкі паглынае ягоную вертыкаль. Кожны дзень», – заявіў экс-дыпламат.

Кавалеўскі сцвярджае, што ўнутры сістэмы ідзе разлад і Лукашэнка страчвае там сваіх прыхільнікаў. Людзі, якія застаюцца там, увесь час трапляюць пад праверку лаяльнасці.

«Ён не адважыўся разагнаць нелаяльных восенню, каб не папоўнілі шэрагі пратэстоўцаў. І таму цяпер ён лае ўсіх. Усіх, хто паставіў подпіс за іншага кандыдата, хто не стаў затрымліваць чалавека са сцягам, хто аддаў перавагу трымацца закону, а не пэцкаць рукі злачыннымі загадамі. Ён выкідвае вас з сістэмы аднаго за адным, арганізоўваючы ва ўстановах чэргі на паліграф.

Цалкам распушчаная чацвёртая ўправа КДБ – у абароне канстытуцыйнага ладу. Ідуць звальненні ў СК, ААЦ [пры КДБ] і нават у ГУБАЗіК. Адбываецца актыўная зачыстка ўсіх цэнтральных апаратаў».

Таксама Кавалеўскі сцвярджае, што ўладам цяжка запаўняць вакансіі ўнутры сістэмы. Так, у Дэпартамент аховы МУС ужо бяруць людзей з адміністрацыйнымі правапарушэннямі, што не звязаны з ПДР.

«Раней такога не было ніколі. Дасведчаных прафесіяналаў сярод пракурораў, суддзяў і следчых замяняюць маладымі спецыялістамі, каб выкарыстоўваць іх як машыну для вынясення беспадстаўных прысудаў журналістам і лекарам».

Кавалеўскі заклікае сілавікоў далучацца да «ByPol». Ён запэўнівае, што ў новай Беларусі знойдуць месца для тых, хто абараняе народ і закон.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».