5 траўня 2024, Нядзеля, 4:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Некаторыя працаўнікі застануцца без пенсій: наймальнікі завінаваціліся ў ФСАН мільёны

18
Некаторыя працаўнікі застануцца без пенсій: наймальнікі завінаваціліся ў ФСАН мільёны

Якія арганізацыі патрапілі ў іх лік.

Запазычанасць арганізацый і ІП у бюджэт ФСАН на пачатак гэтага года перавышала 11 мільёнаў рублёў. Гэта вынікае з інфармацыі, размешчанай на сайце Фонду. Не змаглі своечасова зрабіць унёскі амаль 875 арганізацый і ІП. У іх лік трапілі тыя, хто завінаваціўся больш за 100 рублёў. Сярод завінавачаных значацца ў тым ліку будаўнічыя кампаніі, ільнозаводы, рыбгасы, сельгаспрадпрыемствы, піша tut.by

Чыноўнікам не першы год не ўдаецца развязаць праблему з унёскамі. Як мінімум 47 тысяч чалавек ужо патрапілі ў так званую пенсійную пастку, яны страцілі частку працоўнага стажу праз нявыплату наймальнікам унёскаў у ФСАН.

На пачатак гэтага года запазычанасць арганізацый і ІП у бюджэт ФСАН склала 11,7 мільёна рублёў. Для параўнання: на пачатак ліпеня 2020-га гэтая сума была блізу 11,5 мільёна рублёў. Пры гэтым на 1 красавіка яна складала прыблізна 20,6 мільёна рублёў. Скарачэнне ў прамежку з красавіка да ліпеня мінулага года шмат у чым звязанае з тым, што прэзідэнцкім указам №70 «Аб развіцці аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці» надаецца растэрміноўка выплаты запазычанасці ў сплатах у бюджэт фонду.

ФСАН перастаў публікаваць на сайце суму «пратэрміноўкі» ў страхавых унёсках што да канкрэтных прадпрыемстваў, а размяшчае толькі спіс завінавачаных. Фонд размяшчае цяпер толькі агульную суму запазычанасці. На пачатак ліпеня яна склала блізу 11,5 мільёна рублёў. Для параўнання: на 1 красавіка яна была амаль 20,6 мільёна рублёў. Скарачэнне шмат у чым звязанае з тым, што прэзідэнцкім указам №70 «Аб развіцці аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці» надаецца растэрміноўка выплаты запазычанасці ў сплатах у бюджэт фонду, удакладняюць у ФСАН.

Удакладнім, што менавіта сельгаспрадпрыемствы Віцебскай вобласці былі на пачатак года ў лідарах у суме запазычанасці ўнёскаў у ФСАН. Так, унітарнае прадпрыемства «Мярэцкія» ў Глыбоцкім раёне на 1 студзеня завінавацілася 1 441,2 тысячы рублёў, а ААТ «Глыбоцкі камбікормавы завод» — 1 154,3 тысячы рублёў. Цяпер гэтых арганізацый няма ў спісе завінавачаных на сайце ФСАН.

Пры гэтым ФСАН, які раней перастаў публікаваць на сайце суму «пратэрміноўкі» аб страхавых унёсках на канкрэтных прадпрыемствах, а размяшчае толькі спіс завінавачаных. Фонд размяшчае цяпер толькі агульную суму запазычанасці, па-ранейшаму не размяшчае інфармацыю аб запазычанасцях канкрэтных аплатнікаў. Размяшчэнне такой інфармацыі важнае для работнікаў: адна справа, калі запазычанасць нязначная, а іншая, калі яна салідная, што можа ў будучыні пагражаць стратай часткі пенсіі.

Як адрозніваецца ў рэгіёнах лік завінавачаных і якія арганізацыі патрапілі ў іх лік

У лідарах у колькасці завінавачаных у бюджэт ФСАН на пачатак гэтага года была Менская вобласць — амаль 240 арганізацый і ІП, менш за ўсё іх было ў Гарадзенскай вобласці — блізу 34. Для параўнання: у Берасцейскай вобласці — амаль 140, Віцебскай - 153, Гомельскай - 42, Магілёўскай - 98, а ў Менску — 168.

Сярод завінавачаных нямала арганізацый, якія працуюць у будаўнічай сферы. Гэта ў тым ліку Будтрэст №8 у Берасці (і яго філіялы), Гроднааблсельбуд, будаўнічы трэст №13 у Бабруйску, Круглянская ПМК-266, Гарадоцкае ПМС, Докшыцкае ПМС, Аршанскі камбінат будаўнічых матэрыялаў, Мёрская ПМК-55, Талачынскае ПМС, Ушацкая ПМК-66, Баранавіцкая СПМК-2, Зэльвенская МПМК-148, Мастоўская МПМК-155, спецыялізаваная перасоўная механізаваная калона №27 у Полацку. Прычым будаўнічыя арганізацыі на момант публікацыі спісу завінавачаных (3 лютага) у асноўным не зрабілі пратэрмінаваныя ўнёскі.

Удакладнім, што ў тэксце пазначаныя звесткі, апублікаваныя ФСАН на 1 студзеня гэтага года. На сёння некаторыя з прадпрыемстваў, якія значацца ў ліку завінавачаных, маглі часткова або цалкам выплаціць запазычанасць, а некаторыя - нарасціць.

Запазычанасць у ФСАН маецца таксама за рыбгасамі ў Пінскім, Ганцавіцкім і Драгічынскім раёнах, а таксама за ільнозаводамі ў Верхнядзвінску, Лёзна Мёрах, Паставах.

Сярод завінавачаных таксама Лепельскае мясцовае радыёвяшчанне (запазычанасць выплацілі да сярэдзіны студзеня), прыход храма Звеставання Прасвятой Багародзіцы ў Віцебску (18 студзеня), Гомельхлебпрам (у пачатку лютага), Рэчыцкая абутковая фабрыка (25 студзеня).

У лік завінавачаных ва ўнёсках у ФСАН таксама патрапілі трыкатажная фабрыка «Арэола», «Белрыба», прыватнае прадпрыемства «Антыкрызіснае агенцтва», некалькі турыстычных кампаній, ТАА «Завод індустрыя клімату», Бабруйскі завод жалезабетонных канструкцый, ААТ «Светлы шлях Агра», ААТ «Магілёўская райаграпрамтэхніка», ААТ «Дрыбінрайаграпрамтэхснаб», Вярховіцкі крухмальны завод, «Браслаўскі райаграсэрвіс», «Полацкая меліярацыя», «Шумілінскі райаграсэрвіс», Віцебская абласная асацыяцыя фермераў, Бярэзінскі раённы камбінат бытавога абслугоўвання, Бярэзінскі мясакамбінат, «Гандлёвы дом Бярэзінскі мясакамбінат», «Беразінорэзерв», Гарадзенскі маслатлушчавы камбінат.

Чым пагражаюць работнікам запазычанасці арганізацый перад ФСАН

Інфармацыю ў сеціве ў адкрытым доступе аб завінавачаных у ФСАН сталі размяшчаць з 2013 года. «У другім квартале гэтага года (2013 года. — Заўвага. рэд.) адзначаецца рост пратэрмінаванай запазычанасці ў сплатах у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. Некаторыя працадаўцы парушаюць заканадаўства аб выплаце страхавых унёскаў — тлумачылі ў Мінпрацы прычыны размяшчэння звестак аб завінавачаных у сетцы. — У перыяд, калі работадаўцам унёскі не выплачваюцца або выплачваюцца не цалкам, у працаўнікоў не фармуецца права на сацыяльныя выплаты, уключаючы пенсіі. У выніку нявыплата або няпоўная выплата ўнёскаў адаб'ецца на суме пенсіі або дапамогі».

Дарэчы, на 1 ліпеня 2013 года пратэрмінаваная запазычанасць у ФСАН была ў 927 арганізацый. Пры гэтым у лік завінавачаных уваходзілі ў тым ліку і Глыбоцкая птушкафабрыка, Глыбоцкі камбікормавы завод, Мёрскі райаграсэрвіс, Аршанскі райаграсэрвіс, КУПСХП «Гарадзец», КУП «Докшыцкі».

Калі прадпрыемства не сплаціць пратэрмінаваную запазычанасць перад ФСАН, то ў першую чаргу могуць пацярпець работнікі, адзначалі раней у Менскай гарадской управе ФСАН.

«Некаторыя наймальнікі з тых ці іншых прычын доўгі час не выплачваюць абавязковыя страхавыя ўнёскі ў бюджэт фонду, і часам сумы такіх выплат складаюць не адну тысячу рублёў. Асабліва гэта тычыцца аплатнікаў, якія знаходзяцца ў стадыі ліквідацыі (банкруцтве) з запазычанасцю з унёскамі перад бюджэтам фонду, і, як паказвае практыка, у пераважнай большасці выпадкаў яны не выплачваюць свае пазыкі, - тлумачылі спецыялісты. - У такой сітуацыі пакутуе ў першую чаргу работнік такога прадпрыемства, якому прыйшла пара афармляць працоўную пенсію. Справа ў тым, што працоўны стаж і індывідуальны каэфіцыент заробку пры назначэнні пенсіі залічваецца і разлічваецца толькі пры адной, але няўхільнай умове — выплаце абавязковых страхавых унёскаў у бюджэт фонду. Ёсць выплата ўнёскаў - ёсць працоўны стаж і адпаведна пенсія, няма выплаты - няма працоўнай пенсіі»

Спецыялісты Менскай гарадской управы ФСАН раней адзначалі, што ў сталіцы «ёсць цэлы шэраг наймальнікаў, кіраўнікі якіх доўгі час не выплачваюць абавязковыя страхавыя ўнёскі і маюць значныя сумы запазычанасці перад фондам, у той жа час у іх калектывах працуюць сотні работнікаў, якія рызыкуюць застацца без часткі працоўнага стажу, а адпаведна і часткі пенсіі».

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках