11 траўня 2024, Субота, 4:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ распавялі, хто ўзначаліць расейскую амбасаду ў Менску пасля сыходу Дзмітрыя Мезенцава

3
СМІ распавялі, хто ўзначаліць расейскую амбасаду ў Менску пасля сыходу Дзмітрыя Мезенцава
ФОТА: TUT.BY

Са слоў суразмоўцаў выдання «Коммерсант», кандыдатура ўзгодненая.

Новым паслом Расеі ў Мінску стане Яўген Лук'янаў. Пра гэта паведамляе "Коммерсант" са спасылкай на крыніцы.

Выданне піша, што новым кіраўніком расейскай дыпмісіі стане 69-гадовы Яўген Лук'янаў, пра гэта паведамілі тры інфармаваныя крыніцы.

Яўген Лук'янаў цяпер з'яўляецца паслом у Латвіі. Адпаведны ўказ Уладзімір Пуцін падпісаў у канцы 2016 года. Пра яго вядома, што скончыў Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт. Валодае ангельскай і французскай мовамі. На дыпламатычнай працы з 1984 года. Таксама быў на кіроўных пасадах у банкаўскай сферы, а да прызначэння ў Латвію быў намеснікам Сакратара Савета Бяспекі Расеі.

Са слоў суразмоўцаў «Коммерсанта», кандыдатура ўзгодненая, а падпісанне прэзідэнцкага ўказу аб яго прызначэнні чакаецца найбліжэйшым часам.

Адзін з яго калегаў з Савету бяспекі ў гутарцы з выданнем ахарактарызаваў Яўгена Лук'янава як «сур'ёзнага чыноўніка, які не баіцца прымаць пастановы і браць на сябе адказнасць». Ён публічна каментаваў канфліктныя сюжэты накшталт сітуацыі ва Украіне. Напрыклад, заяўляў, што майдан 2013-2014 гадоў Захад зладзіў для таго, каб «ўскладніць жыццё Расеі».

Як вядома, у чымсьці падобным, але ўжо ў дачыненні да Беларусі, абвінавачвае Захад і афіцыйны Менск.

«Коммерсант» нагадвае, што Расея трэцім разам за апошнія тры гады змяняе амбасадара ў Менску.

Дзмітрый Мезенцаў, які займае гэтую пасаду цяпер, як чакаецца, стане дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы: Грыгорый Рапота, якому споўнілася 77 гадоў, сыдзе ў адстаўку найбліжэйшым часам.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках