2 траўня 2024, Чацвер, 10:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітолаг: Маем некалькі прычын, праз якія Мядзведзеў прынізіў Лукашэнку

42
Палітолаг: Маем некалькі прычын, праз якія Мядзведзеў прынізіў Лукашэнку
Дзмітрый Мядзведзеў

Справа не проста ў ігнараванні нелегітымнага.

Лукашэнка павінен быў сустрэцца ў Сочы з Дзмітрыем Мядзведзевым, але сустрэча не адбылася, піша ў сваім тэлеграм-канале вядомы беларускі палітолаг Дзмітрый Балкунец.

Сакратарыят Дзмітрыя Анатольевіча заявіў, што ў яго «шчыльны графік». Пераводзячы з чыноўніцкай мовы на беларускую мову: Мядзведзеў надумаў заняцца чымсьці больш карысным, чым марнаваць час на Лукашэнку.

Тут наогул некалькі прычын таго, што адбылося:

- Па-першае, складаныя стасункі паміж двума палітыкамі яшчэ з часоў прэзідэнцтва Мядзведзева. Да прыкладу, пяцісерыйны фільм-расследаванне «Хросны бацька» (на НТВ) з крытыкай Лукашэнкі і ягоных схем выйшаў у перыяд кадэнцыі менавіта Мядзведзева.

- Па-другое, сам Мядзведзеў і ягоная каманда неаднаразова негатыўна выказваліся пра Лукашэнку (Google у дапамогу. Там цэлая падборка за розныя гады).

- Па-трэцяе, Лукашэнка некалькі разоў публічна ганьбіў Мядзведзева.

А яшчэ адной версіяй зрыву сустрэчы з'яўляецца стратэгія расейскага боку разыгрываць - добрага (Пуцін) і злога (Мядзведзеў) паліцэйскага.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках