5 траўня 2024, Нядзеля, 7:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Жаліба: Калі пачнецца новае падзенне рубля, то ратаваць яго ўжо не будзе чым

3
Барыс Жаліба: Калі пачнецца новае падзенне рубля, то ратаваць яго ўжо не будзе чым
БАРЫС ЖАЛІБА

Фінансавая «падушка» ў Беларусі выдаткаваная.

У панядзелак 22 лютага ў Сочы адбылася сустрэча Лукашэнкі і Пуціна. Выніковай прэс-канферэнцыі пасля яе заканчэння не адбылося, як і не было афіцыйных паведамленняў пра вынікі перамоў.

Доктар эканамічных навук Барыс Жаліба ў каментары udf.by адзначыў, што праз адсутнасць афіцыйных паведамленняў пра вынікі перамоў у Сочы пра іх даводзіцца здагадвацца па абрыўках інфармацыі.

«Думаю, размова наконт выдачы чарговага крэдыту, што афіцыйна не пацвярджалі, усё ж была. Беларусі патрэбная фінансавая падушка. Летась яна была выдаткаваная, золатавалютныя рэзервы знізіліся. Зараз баланс быццам бы ёсць, але калі ўзнікне пагроза падзення беларускага рубля, то ратаваць яго ўжо не будзе чым. Таму крэдыт застаецца вельмі патрэбным. Але нам застаецца толькі здагадвацца, да чаго прыйшлі бакі, ці дадуць крэдыт Пуцін яшчэ будзе разважаць», - сказаў Жаліба.

Пра што бакі маглі канкрэтна дамовіцца, дык гэта пра перанакіраванне большай частцы транзіту беларускіх нафтапрадуктаў у расейскія парты наўзамен партоў краін Балтыі.

«Самы вялікі мінус гэтых дамоўленасцяў нават не ў тым, што гэтая лагістыка горшая, а ў тым, што перавозку будзе ажыццяўляць РЧ, гэта страта для Беларускай чыгункі. Гэта не эканамічная, а чыста палітычная пасатнова», - адзначыў Жаліба.

Якую выснову ён зрабіў пасля слоў Лукашэнкі аб рабоце над дарожнымі картамі ў паглыбленні інтэграцыі?

«У Сочы Лукашэнка стараўся спадабацца Пуціну: мы іх абновім, мадэрнізуем. Але выкананне так званай 31-й дарожнай карты, дзе прадугледжаны у тым ліку пераход на адзіную валюту, шмат у чым пазбавіць нас дзяржаўнага суверэнітэту», - мяркуе Жаліба.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках