11 траўня 2024, Субота, 3:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нью-Ёрку выявілі здольную знізіць эфектыўнасць вакцын мутацыю COVID-19

У Нью-Ёрку выявілі здольную знізіць эфектыўнасць вакцын мутацыю COVID-19
ФОТА: VANESSA CARVALHO/ZUMA PRESS/FORUM

Даследнікі выявілі змены ў паўднёваафрыканскім штаме каранавіруса, які распаўсюдзіўся на тэрыторыі ЗША.

Новы варыянт каранавіруснай інфекцыі, выяўлены ў Нью-Ёрку, нясе ў сабе патэнцыйна небяспечную мутацыю, якая пагражае зніжэннем эфектыўнасці вакцын, піша 25 лютага The Independent са спасылкай на навукоўцаў Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытута і Калумбійскага ўніверсітэта, пішуць «Известия».

Даследнікі выявілі змены ў паўднёваафрыканскім штаме каранавіруса, які распаўсюдзіўся на тэрыторыі ЗША.

Напярэдадні ў САЗ удакладнілі, што выяўлены ў ПАР штам 501Y.V2 цяпер выяўлены ў 41 краіне, а штам P.1, прысутнасць якога першапачаткова была ўстаноўленая ў Бразіліі і Японіі, - у 29 краінах. У САЗ таксама заявілі, што разнавіднасць 501Y.V2 можа ствараць небяспеку для імунітэту, што паказвае на патэнцыйную павышаную рызыку новага заражэння.

1 лютага расейскія навукоўцы заявілі, што брытанскі, паўднёваафрыканскі, бразільскі штамы каранавіруса на тэрыторыі РФ не цыркулююць.

Аб выяўленні ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы новай мутацыі каранавіруса SARS-CoV-2 стала вядома 19 снежня. На думку экспэртаў, паўднёваафрыканскі штам каранавіруса больш небяспечны за брытанскі, бо набывае мутацыі для паўторнага заражэння людзей.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках