11 траўня 2024, Субота, 3:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бабруйчанін: З 300 рублёў заробку на камуналку сышло 200

15
Бабруйчанін: З 300 рублёў заробку на камуналку сышло 200

Колькі беларусы плацяць за ЖКП?

Са студзеня 2021 года ў Беларусі выраслі тарыфы на многія жыллёва-камунальныя паслугі. Акрамя таго, сума ў квітанцыях павялічылася праз выдаткі на ацяпленне - бо зіма была марознай. Bobruisk.ru пагаварыў з простымі бабруйчанамі пра тое, колькі яны плацяць «за камуналку».

«Запрацаваў 300, аддаў 200»

40-гадовы Аляксандр працуе дворнікам у адной з устаноў адукацыі Бабруйска. Так атрымалася, што мужчына жыве адзін у трохпакаёвай кватэры плошчай 67,9 кв. м.

Заробак за студзень у яго атрымаўся 300 рублёў. Звычайна, кажа, ён вышэйшы, але ў студзені быў на бальнічным і зрабіў для сябе выснову: хварэць нявыгадна, страчваюцца грошы.

Камунальныя плацяжы і раней для яго былі ледзь не асноўным артыкулам выдаткаў у бюджэце.

У снежні 2020-га Аляксандру прыйшла квітацыя на 67,19 рубля. У студзені-2021 - на 88,38 рубля. Выніковая сума вырасла на 21,19 рубля.

Акрамя гэтага, трэба аплаціць яшчэ электрычнасць і газ, пакет «Ясна» ад «Белтэлекама» і мабільны тэлефон... Агулам, падлічыў Аляксандр, на «камуналку» ў яго сыдзе амаль 200 руб.

Як жыць на тыя 100 рублёў, што засталіся, цэлы месяц, Аляксандр пакуль не ведае. Кажа, што зноў давядзецца шукаць падпрацоўку (да прыкладу, у адпачынку ён падпрацоўваў вартаўніком) або пазычаў грошы, чаго ён рабіць вельмі не любіць.

Сціплы заробак прывучыў мужчыну да эканоміі. Пры дапамозе праграмы лаяльнасці за паслугі «Белтэлекама» ён плаціць менш на 6 руб.

- Я заўважыў, што раней, летам, мыўся кожны дзень - спякота, падмятаеш, прыходзіш увесь пыльны, чорны. А цяпер мыюся раз на тыдзень, ды і з гэтым снегам стамляюся так, што прыходжу з працы і думаю, як хутчэй легчы спаць, - прызнаецца дворнік.

У снегапад Аляксандру даводзіцца прыходзіць на працу да чатырох-пяці раніцы, каб паспець расчысціць снег да таго, як яго коламі ўтрамбуюць машыны ці нагамі - дзеці. Звычайны ж працоўны дзень у яго пачынаецца а 7.00.

Усё асвятленне дома Аляксандр перавёў на энергазберагальныя лямпачкі. Выдатак, кажа, паменшыўся.

Бываючы ў краме, мужчына абавязкова бярэ часопіс з акцыямі, каб адсочваць зніжкі.

«На 20 рублёў больш

Спецыялістка ў продажах інтэрнэт-крамы Алена Пракопчык паказвае снежаньскую квітанцыю на 47,33 рубля і студзеньскую - на 66,58 рубля. Рост - 19,25 руб. Агулам за «камуналку» (з улікам электрычнасці, газу і пакета «Белтэлекама») жанчына заплаціла 125 руб.

У сям'і Алены тры чалавекі (яна, муж і дзіця). Жывуць у двухпакаёвай кватэры ў Авіягарадку.

- Гэтыя 20 рублёў для нашай сям'і - не крытычная сума, - уважае Алена. - Мы умерана спажываем ЖКП, і гэта не надзвычайная эканомія, а менавіта ўсвядомленае спажыванне.

У доме эканомія дасягаецца за кошт энергазберагальных лямпаў і тэхнікі класа «А +», «А ++».

Ваду таксама эканомяць:

- Зубы чысцім са шклянкай вады, а не са струменем. Пранне толькі пры поўнай загрузцы машыны.

Тым не менш, толькі сёлета сям'я, нарэшце, адчула сябе камфортна ў сваёй кватэры: калі ім правялі цэнтральнае ацяпленне.

- А раней тэмпература ў нас была, хоць і ў межах нормы (22-21 градус), але ўсё ж халаднавата, і крыўдна было плаціць такія сумы за ацяпленне, - кажа Алена.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках