11 траўня 2024, Субота, 6:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскія кансерватары прэзентавалі пазалочаную статую Дональда Трампа

5
Амерыканскія кансерватары прэзентавалі пазалочаную статую Дональда Трампа

Адзін з кангрэсмэнаў дапусціў, што Трамп будзе балатавацца на пасаду прэзідэнта ЗША ў 2024 годзе.

Пазалочаная статуя экс-прэзідэнта ЗША Дональда Трампа была прэзентаваная ў пятніцу падчас штогадовай Канферэнцыі кансерватыўных палітычных дзеянняў (CPAC), паведамляе «Голас Амерыкі».

У канферэнцыі ўзялі ўдзел многія вядомыя кансерватыўна настроеныя заканадаўцы, уключаючы Тэда Круза, Тома Катона і Джоша Хоўлі, Стыва Скалізе і Мэта Гетца.

Удзельнікі канферэнцыі заявілі, што Трамп застаецца вядучай палітычнай сілай сярод рэспубліканцаў, нягледзячы на падзеі, звязаныя з захопам будынка Кангрэса ў студзені сёлета.

«Дональд Трамп нікуды не дзенецца», - сказаў сенатар Тэд Круз.

Кангрэсмен Мэт Гетц дапусціў, што Трамп будзе балатавацца на пасаду прэзідэнта ў 2024 годзе: «Трамп, магчыма, яшчэ не да канца асушыў балота - пакуль».

Іншыя ўдзельнікі канферэнцыі разважалі пра іншых патэнцыйных кандыдатаў на прэзідэнцкую пасаду ад Рэспубліканскай партыі.

Сенатар-рэспубліканец Рык Скот, якога называюць сярод магчымых кандыдатаў у прэзідэнты заявіў, што «ў Трампа ёсць недахопы». Скот падкрэсліў, што Трамп згуртаваў рабочы клас вакол Рэспубліканскай партыі, аднак партыі не варта паўтараць мінулы досвед: «Інакш мы саступім выбары».

Хоўлі, яшчэ адзін з магчымых кандыдатаў на выбарах 2024 года, заявіў, што Рэспубліканская партыя прадстаўляе «не мінулае, а будучыню гэтай краіны».

Многія высокапастаўленыя рэспубліканцы не прысутнічалі на мерапрыемстве сёлета. Сярод іх былы віцэ-прэзідэнт ЗША Майк Пенс, лідар рэспубліканцаў у Сенаце Мітч Маконел і кангрэсвумен Ліз Чэйні.

Чакаецца, што ў нядзелю на канферэнцыі выступіць сам Дональд Трамп.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках