11 траўня 2024, Субота, 3:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У расследаванні штурму Капітолія новы паварот

7
У расследаванні штурму Капітолія новы паварот

Расследаванне падзей ідзе не так хутка, як таго можна было б чакаць.

У часе расследавання падзей 6 студзеня можа шугануць скандал, наступствы якога нават цяжка ўявіць. Проста ўспомнім пра тое, што падчас штурму будынка Капітолія афіцыйна загінуў адзін паліцыянт і некалькі дзясяткаў атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, піша ўкраінскі блогер Anti-colorados для «Обозревателя».

Што да загінулага афіцэра паліцыі, то практычна адразу пасля гэтых падзей прэсе было паведамлена пра тое, што Браян Сіннік загінуў ад атрыманых траўмаў, але сёе-тое ў гэтай гісторыі выклікала падазрэнні.

Так, стала вядома аб тым, што ён загінуў не на месцы падзей, а ў шпіталі. Акрамя таго, па заканчэнні аперацыі выгнання бунтароў з будынка Капітолія ён самаходам дабраўся да свайго пастарунка і толькі там страціў прытомнасць, пасля чаго і быў адпраўлены ў шпіталь, дзе памёр. Тым не менш, якая менавіта траўма выявілася фатальнай, так і не было сказана. Адразу гаворка ішла пра тое, што яго траўмаваў адзін з бунтароў, наносячы штурханы вогнетушыльнікам.

Але калі гэта так, то судова-медычны эксперт вельмі хутка знойдзе гэтую прычыну і ў сваіх высновах зазначыць, што фатальны штурхаль быў нанесены тупым прадметам у нейкую частку цела, што прычыніла нейкае пашкоджанне, якое прычынілася да смерці. Толькі вось высноў судова-медыцынскай экспертызы яшчэ ніхто не бачыў і пра прычыны смерці да гэтага часу робяць здагадкі, як і ў той дзень, калі ён загінуў. Высвятляецца, што ніхто не бачыў высноў экспертаў таму, што іх дагэтуль няма. А прамінула ж ужо амаль два месяцы з моманту яго гібелі.

Адсюль вынікае, што прычынай смерці наўрад мог быць банальны штурханец тупым прадметам накшталт вогнетушыльніка. Каб гэта было менавіта так, то з гэтым не было б аніякіх праблем, і больш за тое, з улікам такой колькасці відэаматэрыялаў, якія зняты як камерамі назірання, так і самім пагромнікамі, ужо было б вылучанае абвінавачванне канкрэтнай асобе, якая і нанесла паліцыянту смяротную траўму. Але і гэтага - таксама няма.

Адсюль вынікае, што прычына смерці выявілася вельмі незвычайнай, і для таго, каб яе высветліць напэўна, недастаткова ўскрыцця і падрабязнага агляду цела. Нешта патрабуе спецыяльнай экспертызы, і мяркуючы з таго, што па заканчэнні двух месяцаў вынікаў усё яшчэ няма, то экспертыза гэтая вельмі спецыфічная, і яе вынікі могуць стаць настолькі незвычайнымі, што нават да канчатковага ўкладання экспертных высноў, следства ўжо павінна грунтавацца на папярэдніх звестках, атрыманых у часе расследавання.

У прэсу трапіла інфармацыя аб тым, што ФБР атрымала відэа, на якім запісаны момант распылення невядомага газу, зробленага адным з нападнікаў, у бок групы паліцыянтаў, у якую ўваходзіў і пацярпелы Сіннік. Воблака распыленага газу агарнула сама менш блізу 15 супрацоўнікаў паліцыі. Увогуле, змоўшчыкі актыўна выкарыстоўвалі слезацечны газ, распыляючы яго ў бок паліцыянтаў, але менавіта ў гэтым выпадку гэта быў іншы газ.

Паводле непацверджаных звестак, гэта мог быць газ баявога класа CS. Прасцей кажучы, гаворка ідзе пра варыяцыі баявога атрутнага рэчыва, і калі гэта было менавіта так, то шмат што становіцца зразумелым. Напрыклад, ясна тое, чаму экспертыза праводзіцца так доўга. Бо як толькі будзе названая такая прычына смерці, то імгненна паўстане пытанне аб тым, адкуль узялася гэтая атрута, і адказ мае быць ужо гатовым.

Калі гэтыя чуткі пацвердзяцца, то ўся эпапея са штурмам Капітолія атрымае зусім іншую ацэнку, і ўсё будзе выглядаць нашмат больш змрочна, чым гэта выглядала першапачаткова. У кожным выпадку, становіцца ясным тое, чаму расследаванне падзей ідзе не так хутка, як таго можна было б чакаць. І тут ФБР трэба працаваць сапраўды вельмі акуратна, каб замест трупа фігуранта атрымаць жывога падазраванага. Тым часам, працэс трывае.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках