4 траўня 2024, Субота, 23:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Крыме цалкам абязводжаныя два вадасховішчы

11
У Крыме цалкам абязводжаныя два вадасховішчы

Яшчэ адно – на мяжы высыхання.

Акупацыйныя ўлады Крыма абнавілі звесткі напаўняльнасці вадасховішчаў паўвострава. Так, два вадасховішчы цалкам абязводжаныя, яшчэ адно – на мяжы высыхання.

Пра гэта паведамляе "Крым. Рэаліі".

Так званае "Міністэрства ЖКГ Крыму" заявіла, што на стан 26 лютага перасохлі Сімферопальскае і Загорскае вадасховішчы. Нягледзячы на моцныя снегапады, за апошні месяц вады ў іх так і не дадалося. Пры гэтым да "мёртвага аб'ёму" набліжаецца таксама і Баланоўскае вадасховішча.

На пачатак лютага акупацыйныя ўлады паведамлялі, што самымі блізкімі да "мёртвага аб'ёму" былі Баланоўскае, Тайганскае і Партызанскае вадасховішчы.

Адзначаецца, што на мінулым тыдні Ялта і Алушта праз дэфіцыт вады перайшлі на графік падачы вады.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках