11 траўня 2024, Субота, 0:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва не будзе аўтаматычна падаўжаць гуманітарныя візы для беларусаў

1
Літва не будзе аўтаматычна падаўжаць гуманітарныя візы для беларусаў

Прыехалыя змогуць падаць новую заяву на атрыманне віду на жыхарства або нацыянальнай візы.

Нацыянальныя літоўскія візы для беларусаў, якія прыбываюць у Літву з гуманітарных меркаванняў, не будуць падаўжацца аўтаматычна. Пра гэта паведамляе выданне 15min.lt са спасылкай на агенцтва BNS.

Прыехалыя змогуць падаць новую заяву на атрыманне віду на жыхарства або нацыянальнай візы. Пра гэта сказала кіраўніца літоўскага дэпартамента міграцыі Эвеліна Гудзінскайтэ.

Паводле ейных словаў, грамадзяне Беларусі атрымалі 213 нацыянальных візаў з гуманітарных прычынаў. Частку візаў выдалі на паўгода, частку – на год, у залежнасці ад падставы для выдачы візы і дакументаў пацвярджэння.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках