11 траўня 2024, Субота, 5:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі праходзяць апошнія зімовыя пратэсты

У Беларусі праходзяць апошнія зімовыя пратэсты
ФОТА: «Наша Ніва»

Мірныя акцыі ў Беларусі доўжацца ўжо 205 дзён.

У нядзелю, 28 лютага, у Менску і іншых гарадах Беларусі прайшлі пратэставыя акцыі. А з 1 сакавіка ў краіне пачне дзейнічаць новае заканадаўства, якое робіць больш жорсткай адказнасць за пратэсты, піша thinktanks.by.

Акцыі 28 лютага былі даволі нешматлікімі, але актыўнымі. Пачаліся яны з раніцы. У менскіх мікрараёнах Сухарава, Грушаўка, Зялёны Луг, каля вуліцы Розы Люксембург, людзі выходзілі на шэсці са сцягамі і лозунгамі.

У раёне МТЗ на мосце была арганізаваная акцыя са сцягамі. Вялікі сцяг таксама з'явіўся на адной са шматпавярховак сталіцы.

У Бараўлянах было зладжанае пікетаванне.

Акцыі пратэсту таксама прайшлі ў Гародні, Жодзіне, Дзяржынску, Пружанах і іншых гарадах.

Шматлікія акцыі падтрымкі былі арганізаваныя за межамі Беларусі.

ФОТА: TUT.BY

Мірныя пратэсты ў Беларусі доўжацца ўжо 205 дзён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках