5 траўня 2024, Нядзеля, 3:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі боршч трапіў у дваццатку найлепшых супоў свету паводле версіі CNN

68
Украінскі боршч трапіў у дваццатку найлепшых супоў свету паводле версіі CNN

Украінскія кухары дамагаюцца ўнясення стравы ў спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА.

Украінскі боршч трапіў у спіс 20 найлепшых супоў у свеце паводле версіі амерыканскага выдання CNN.

Пра гэта гаворыцца на сайце CNN, адзначае «Новы час».

«Кавалачкі пяшчотных буракоў плаваюць у бліскучым чырвоным булёне для супу, які любяць ва Украіне і ва ўсёй Усходняй Еўропе. Боршч, часта запраўлены лыжкай смятаны, – гэта далёка не проста бурачны суп», – апісвае страву CNN.

Выданне дадало, што ўкраінскія кухары арганізавалі кампанію, мэтай якой з'яўляецца ўнясенне баршчу ў спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА.

Акрамя ўкраінскай стравы, у дваццатку найлепшых супоў свету патрапілі сярод іншых грузінскі харчо, французскі буябес, іспанскі гаспача, тайскі тым ям.

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках