9 траўня 2024, Чацвер, 5:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хто шчадрэйшы?

9
Хто шчадрэйшы?

Як ЗША і Расея падтрымлівалі сваіх грамадзян падчас пандэміі.

Расейскія ўлады неаднаразова заяўлялі, што дапамагалі людзям адрасна і мелі рацыю. Але праграмы дапамогі не абмяркоўваліся, на публіку не выносіліся спрэчкі, толькі ўжо прынятыя пастановы. У ЗША ўсё праграмы, кожны іх кавалачак падрабязна абмяркоўваўся ў парламенце і СМІ. У выніку гэтыя праграмы выйшлі вельмі розныя, піша Telegram-канал «СерпомПо».

Расея

Дырэктыўная дапамога была дадзеная толькі на дзяцей. У гэтым ёсць пэўны сэнс: дзеці ў краіне - галоўны чыннік беднасці. Але ўсё ж удар пандэміі трапіў ва ўсіх... Былі рэалізаваныя 3 праграмы: вясновы пакет на дзяцей 3-16 гадоў па 10 тысяч расейскіх рублёў аднаразова і да 3 гадоў - 15 тысяч рублёў трыма ратамі. Снежань: дадаткова 5 тысяч рублёў на дзіця да 8 гадоў.

Агулам

сем'і з дзіцем да 3 гадоў атрымалі 20 тысяч рублёў ($ 280)

ад 3 да 8 – 15 тысяч рублёў ($ 200)

ад 8 да 16 – 10 тысяч рублёў ($ 140)

ЗША

Сакавік 2020 Cares Act: Stimulus Checks $ 1200 на дарослых, $ 600 на дзіця.

Не кожны амэрыканец атрымаў гэтую суму. Толькі небагатыя - хто зарабляе менш за $ 75 000 ($ 150 000 на сямейную пару). Амаль ніхто з людзей, якія працуюць у сфэрах ІТ, фінансаў або прыватных юрыдычных кампаніях нічога не атрымаў. Хіба што пачаткоўцы, якія працуюць на самых нізкіх пазіцыях. Плюс, калі хтосьці ў сям'і падаваў падатковую дэкларацыю, выкарыстоўваючы ITIN, то ніхто ў сям'і не атрымаў чэкі (гэта часцей за ўсё мела дачыненне да сем'яў з нядаўнімі імігрантамі). Таксама чэкі не атрымалі adult dependents - гэта значыць тыя, каму больш за 18 гадоў, але яны самі не зарабляюць дастаткова, каб сябе ўтрымліваць (большасць студэнтаў ды інвалідаў або старых, якія жывуць на дзяржаўную пенсію).

Снежань 2020: stimulus checks $ 600 на тых жа ўмовах, што і першы раз.

Новы пакет Байдэна 2021 год: stimulus checks $ 1 400 для кожнага веку, adult dependents і сем'яў з ITIN.

Як бачым, праграма дапамогі ў ЗША была нашмат шчадрэйшая і больш масавая, чым расейская. Хоць гэта ў Расеі ў канстытуцыі напісаныя словы пра сацыяльную дзяржаву, ды яшчэ і такія казачныя папраўкі былі прынятыя ў яе ўлетку...

Тут не разглядалі дапамогу малому бізнэсу, беспрацоўным, падаўжэнне крэдытаў, забароны на высяленне пры нявыплаце арэнды і да г.п.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках