СААЗ: Амаль 130 краін не атрымалі вакцыны ад COVID-19
- 5.02.2021, 21:38
- 10,211
У ААН цяпер уваходзіць 193 дзяржавы.
Амаль 130 краін з насельніцтвам 2,5 млрд чалавек не атрымалі ніводнай дозы вакцыны супраць каранавіруснай інфекцыі. Такія звесткі 5 лютага прывёў генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тедрос Адханом Гебрэесус, піша прэс-служба СААЗ.
З яго слоў, некаторыя краіны ўжо вакцынавалі большую частку насельніцтва, якое схільнае да падвышанай рызыкі цяжкага працякання COVID-19.
«Усе ўрады абавязаны абараняць уласны народ. Але як толькі краіны з вакцынамі вакцынуюць работнікаў аховы здароўя і пажылых людзей, найлепшы спосаб абараніць астатнюю частку свайго насельніцтва - гэта падзяліцца вакцынамі, каб іншыя краіны маглі зрабіць тое ж самае», - сказаў Гебрэесус.
Ён адзначыў, што чым больш часу сыходзіць на вакцынацыю найбольш схільных да рызыкі людзей, тым больш магчымасцяў у віруса для мутацыі.
У ААН цяпер уваходзіць 193 дзяржавы.