8 траўня 2024, Серада, 4:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На рынку спажывецкіх крэдытаў адбыліся кардынальныя зрухі

На рынку спажывецкіх крэдытаў адбыліся кардынальныя зрухі

У канцы жніўня Нацбанк закруціў кранік выдачы ліквіднасці ў сістэму.

З тых часоў на рынку спажывецкіх крэдытаў адбыліся кардынальныя зрухі, піша сайт banki24.by.

З 24 жніўня 2020 года НБРБ спыніў сталыя даступныя аперацыі падтрымкі ліквіднасці банкаў. Першапачаткова забарона дзейнічала да сярэдзіны верасня, але неаднаразова прадаўжалася. Зараз дэдлайн устаноўлены на 18 траўня 2021 года.

На пастанову Нацбанка ў 2020 годзе паўплываў цэлы комплекс прычын. Мы вылучаем сярод іх высокія дэвальвацыйныя чаканні прадпрыемстваў і насельніцтва, а таксама адсутнасць упэўненасці ў заўтрашнім дні ў беларусаў.

Магчыма, нейкія пастановы будуць прынятыя 12 сакавіка. На гэты дзень адкладзена прыняцце пастановы аб стаўцы рэфінансавання. Зрэшты, апошнія замеры інфляцыі, інфляцыйных чаканняў і ставак за крэдыты і дэпазіты кажуць не на карысць скасавання забарон.

Ужо больш за 10 гадоў у Беларусі дзейнічае забарона на валютнае крэдытаванне фізічных асоб. Таму пастановы Нацбанка глыбока ўплываюць на стан гэтага сегмента крэдытнага рынку.

Рынак спажывецкага крэдытавання насельніцтва бесперапынна звужаецца з верасня. Гэта значыць, што запазычанасць фізічных асоб у спажывецкіх крэдытах скарачаецца ўжо 5 месяцаў запар.

Параўнайце: на 1 верасня абавязанні беларусаў у спажывецкіх крэдытах былі роўныя 5,884 млрд BYN, а на 1 лютага апусціліся да 5,419 млрд BYN. За гэты перыяд рынак упаў на 465 млн BYN. Звужэнне рынку адбылося, бо новых крэдытаў было выдадзена менш, чым кампенсавана старых.

Падзенне рынку спажывецкага крэдытавання не нясе добрых навін для банкаў. Спажывецкія - адная з асноўных крыніц заробку: калі выдаецца менш пазык рынкавымі стаўкамі, то заробак падае.

Згодна са студзеньскім дакладам намесьніка старшыні ўправы Нацбанка Сяргея Калечыца ў 2020 годзе маржа банкаў скарацілася да мінімуму за 13 гадоў. Нават падчас крызісаў 2009, 2011 г. і 2014-2016 гг. сітуацыя з маржой была лепшая.

Калі падзенне спажывецкага крэдытавання працягнецца, не выключана, што леташні антырэкорд маржы будзе пабіты. Страты банкам нясуць спісанне, растэрміноўка і адтэрміноўка праблемных крэдытаў дзяржпрадпрыемстваў.

Цікава, што ў студзені 2021-га істотна запаволіўся прырост завінавачанасці фізічных асоб за жыллёвыя крэдыты. За гэты месяц абавязанні выраслі ўсяго на 34,5 млн BYN. Для параўнання: за студзень 2020 года завінавачанасць за жыллёвы крэдыт павялічылася на 90,9 млн BYN.

Агулам на 1 лютага беларусы завінаваціліся банкам 9,978 млрд BYN за жыллёвыя крэдыты і 5,419 млрд BYN за спажывецкія. Агульны аб'ём запазычанасці за ўсе крэдыты насельніцтва на тую ж дату склаў Br15,6 млрд BYN.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках