10 жнiўня 2026, панядзелак, 15:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апублікаваны свежы здымак Суэцкага канала з космасу

11
Апублікаваны свежы здымак Суэцкага канала з космасу

Вакол судна Even Given працягваюць паглыбляць дно.

Кіраўнік «Раскосмасу» Дзмітрый Рагозін апублікаваў спадарожнікавую фатаграфію кантэйнеравоза Ever Given, які захрас у Суэцкім канале. Фотаздымак апублікаваны ў яго Twitter, паведамляе РБК.

«Суэцкі канал, здымка спадарожнікам «Рэсурс-П». Суперкантэйнеравоз пакуль на мелі», - напісаў Рагозін.

Кантэйнеравоз сеў на мель у Суэцкім канале некалькі дзён таму. Судна перагарадзіла водную артэрыю, цалкам заблакаваўшы суднаходства. Папярэдняй прычынай інцыдэнту называлі парыў ветру, які выклікаў адхіленне кантэйнеравозу з курсу.

Цяпер вакол судна працягваюць паглыбляць дно. У выніку прымянення земснарадаў удалося дастаць 27 тысяч куб. м пяску на глыбіні амаль 20 м. Паводле звестак упраўлення Суэцкім каналам, праз яго блакаванне Егіпет страчвае амаль $14 млн у дзень. У раёне канала сабралася блізу 300 суднаў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках