5 траўня 2024, Нядзеля, 8:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выяўленыя першыя выпадкі «вечнага» заражэння каранавірусам

Выяўленыя першыя выпадкі «вечнага» заражэння каранавірусам

Адмыслоўцы з Універсітэта Паўднёвай Каліфорніі высветлілі, хто знаходзіцца ў групе рызыкі.

Амерыканскія лекары выявілі першыя выпадкі «вечнага» заражэння каранавірусам. Пра гэта паведамляе medRxiv (пераклад - lenta.ru).

Спецыялісты з Універсітэта Паўднёвай Каліфорніі зафіксавалі, што сляды віруса захоўваліся ў арганізмах некалькіх пацыентаў, хворых на лейкемію, на працягу паўгода. Яны патлумачылі, што людзі з падарваным імунітэтам уразлівыя перад захворваннем.

Экспэрты адзначылі, што доўгая прысутнасць каранавіруса ў арганізме павялічвае шанцы таго, што ён стане непаражальны для антыцелаў праз мутацыі. Адзначаецца, што праз слабы імунітэт у такіх пацыентаў ёсць шанцы заразіцца некалькі разоў, і яны не могуць вылечыць сябе на працягу доўгага тэрміну.

Раней навукоўцы выявілі сувязь паміж групай крыві і каранавірусам. Згодна з вынікамі працы амерыканскіх даследчыкаў, вірусны RBD-дамен пераважна абірае антыген другой групы крыві.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках