11 траўня 2024, Субота, 5:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бізнэсоўца, на аўтамабіль якога напалі карнікі, асудзілі на 10 гадоў калоніі

6
Бізнэсоўца, на аўтамабіль якога напалі карнікі, асудзілі на 10 гадоў калоніі
АЛЯКСАНДР ТРОЦКІ

Лукашысты адкажуць за чарговае злачынства супраць беларускага грамадзяніна.

45-гадоваму бізнэсоўцу Аляксандру Троцкаму сёння вынеслі абвінаваўчы прысуд, паведамляе tut.by.

Падчас пратэстаў у жніўні мінулага года яго Skoda Kodiaq спынілі «людзі са зброяй, у балаклавах, цёмным адзенні», яны запатрабавалі выйсці і адкрыць багажнік. Са слоў кіроўцы, ён баяўся за сваё жыццё і гэта не зрабіў, у адказ на мужчыну наставілі зброю. Троцкі спалохаўся і крануўся з месца, спрабуючы з'ехаць. У гэты момант на капоце у яго апынуўся супрацоўнік ДАІ. Сёння Менскі гарадскі суд прыгаварыў кіроўцу да 10 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Нагадаем, справа ў Менскім гарадскім судзе разглядаў суддзя Сяргей Хрыпач. Старану абвінавачвання прадстаўляў дзяржаўны абвінаваўца Антон Цюменцаў, старану абароны - адвакат Яўген Маслаў.

Абвінавачаны віну не прызнаў і прасіў яго апраўдаць.

Падчас спрэчак пракурор паведаміў, што «віна Троцкага даведзеная», і запатрабаваў для яго пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 11 гадоў з адбываннем тэрміна ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

У сваю чаргу абаронца абвінавачанага зрабіў акцэнт на істотныя супярэчнасці ў сведчаннях пацярпелага і сведак, якія яны давалі падчас папярэдняга следства, адзначыў, іх словы разыходзяцца са звесткамі, якія зафіксавалі камеры відэаназірання. Адвакат мяркуе, што довадаў віны ягонага падабароннага няма, а таму папрасіў апраўдаць яго.

Сёння Менскі гарадскі суд вынес вердыкт: Аляксандра Троцкага прызналі вінаватым паводле ўсіх выстаўленых артыкулаў і прысудзілі да 10 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Акрамя таго, ён павінен выплаціць «пацярпеламу» інспектару ДАІ 10 тысяч рублёў кампенсацыі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках