16 красавiка 2021, Пятніца, 11:42
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Эстонія ўводзіць локдаўн праз «брытанскі» штам COVID-19

2
Эстонія ўводзіць локдаўн праз «брытанскі» штам COVID-19
ФОТА: З АДКРЫТАЙ КРЫНІЦЫ

Абмежаванні будуць доўжыцца прынамсі месяц.

З чацвярга ў Эстоніі ў сувязі з шырокім распаўсюджваннем брытанскага штаму каранавіруса ўводзіцца локдаўн, абмежаванні будуць доўжыцца прынамсі месяц.

Пра гэта паведаміла прэм'ер-міністр краіны Кая Калас, паведамляе interfax.com.ua.

"Брытанскі штам віруса знойдзены ў 98% прааналізаваных тэстаў. (...) Мы пастанавілі закрыць краіну", - сказала Калас у панядзелак увечары ў эфіры эстонскай тэлевізіі.

Яна адзначыла, што сітуацыя з каранавірусам у Эстоніі крытычная.

"Навучальныя ўстановы, уключаючы пачатковыя класы, пераходзяць на дыстанцыйнае навучанне", - вынікае з паведамлення прэм'ера.

Акрамя таго, з ейных слоў, раздробны гандаль, за выключэннем крам з таварамі першай неабходнасці і прадуктовых крам, зачыняецца. Прыпыняюць працу ўсе ўстановы грамадскага харчавання, не дазваляюцца заняткі спортам ва ўнутраных памяшканнях, уводзяцца абмежаванні на перамяшчэнне па вуліцах.

Новыя абмежаванні ўвойдуць у дзеянне з 11 сакавіка і будуць дзейнічаць прынамсі адзін месяц, канстатавала прэм'ер.

"Усё гэта для таго, каб зменшыць колькасць кантактаў і перапыніць ланцужкі заражэнняў", - патлумачыла Калас.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».